Усяго патроху33

Замежнікі едуць у Беларусь, каб пабываць у Савецкім Саюзе

Нідэрландзец Брам Мелінк і датчанка Дагмар Скоў: Мінск — не прыязны горад для турыстаў.

Наша краіна для іх па-ранейшаму знаходзіцца па-за Еўропай.

Нядаўна Мінск увайшоў у рэйтынг лепшых месцаў для турыстаў ва Усходняй Еўропе. Мы пацікавіліся ў замежнікаў аб іх уражаннях ад наведвання Беларусі. У мінулым месяцы нашу краіну наведалі нідэрландзец Брам Мелінк і датчанка Дагмар Скоў.

«НН»: Што вы ведалі аб нашай краіне, калі ехалі ў Беларусь?

Брам Мелінк, 25 гадоў. Жыве ў Амстэрдаме. Піша доктарскую дысертацыю. Спецыялізуецца на шматкультурнасці галандскага грамадства пасля Другой сусветнай вайны.

Брам: У Нідэрландах людзі мала ведаюць пра Беларусь акрамя тых фактаў, што Мінск — сталіца краіны, якая з’яўлялася рэспублікай былога СССР, яе прэзідэнт — Аляксандр Лукашэнка.

Дагмар: Я амаль нічога не ведала. Мне казалі аб Беларусі, як адзіным месцы, дзе захавалася савецкая сістэма. Маўляў, краіна знаходзіцца па-за еўрапейскімі працэсамі, як тое было ў СССР. І што гэта апошняя дыктатура ў Еўропе.

Дагмар Скоў, 22 гады. Скончыла гімназію два гады таму. Шмат вандравала па Танзаніі, Расіі, Манголіі, Кітаю, Новай Зеландыі. Жыве з бацькамі ў адной з дацкіх вёсак.

«НН»: Страх прысутнічаў перад паездкай?

Брам: Не. Безумоўна, ты ніколі не ведаеш, што цябе чакае ў краіне, якую наведваеш упершыню. У Беларусі добрыя і гасцінныя людзі, што дазваляе пачувацца як дома.

Дагмар: Не было страху. Я наведвала Расію ў мінулым годзе. Таму ўяўляла, што Беларусь будзе падобнай краінай. Я ведала, што ў вас бяспечна з-за вялікай колькасці паліцыі.

Адзіная рэч, якой мяне напалохалі, каб не ўдзельнічала ў акцыях супраць улады.

Бо гэта можна скончыцца непрадказальна.

«НН»: Вы мэтанакіравана ехалі ў Беларусь. Чым яна так зацікавіла?

Брам: Мне было цікава паглядзець на беларускае грамадства, яго арганізацыю. Вашы палітычная і эканамічная сістэмы унікальныя для Еўропы.

Дагмар: Мне хацелася паглядзець на краіну, якая ўсё яшчэ існуе па-савецку. Я хацела атрымаць уяўленне аб «старым свеце».

«НН»: З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся?

Брам: Працэс рэгістрацыі аказаўся вялікай праблемай. Неабходныя бланкі былі толькі на рускай мове, якой я не валодаю.

Дагмар: Я хацела наведаць Беларусь яшчэ тры гады таму, але тады з-за складанасцяў з атрыманнем візы адклала свой візіт. Сёлета праблемы таксама былі, але я не здалася. Моўны бар’ер.

Я ведала, што ў Беларусі няшмат людзей размаўляе па-англійску. Але была больш здзіўлена, калі з гэтым сутыкнулася на практыцы: іх яшчэ меней.

Праблемы ўзніклі з рэгістрацыяй. Без дапамогі знаёмых у Беларусі я б сама ўсё не вырашыла.

«НН»: Lonely Planet уключыла Мінск у дзесятку лепшых месцаў для турыстаў ва Усходняй Еўропе. Вы згодныя?

Брам: Мне даволі спадабалася ў Мінску, але гэта не з-за яго агульнай прывабнасці для турыстаў. Тут іншае. Мяне зацікавілі чыстыя вуліцы, арганізацыя жыцця людзей у горадзе, вялікая колькасць шматкватэрных дамоў. Я знайшоў яго цікавым з пункту гледжання арганізацыі грамадскай прасторы, што адрознае ад таго, якім чынам мы арганізоўваемся ў Нідэрландах.

Дагмар: Усё залежыць ад таго, што значыць «лепшае». Я была ў Кіеве, Будапешце, Таліне, Празе і Вільні. Наведаць Мінск было цікава, бо ён адрозны ад іншых еўрапейскіх сталіц. Горад мяне моцна здзівіў тым, што тут я ўбачыла шмат рэчаў, аб якіх магла толькі марыць. Напрыклад, цудоўны балет. Але

я не магу назваць Мінск прыязным горадам для турыстаў.

«НН»: Гатовыя яшчэ раз наведаць нашу краіну?

Брам: Так, я спадзяюся, што праз некалькі гадоў зноў прыеду. Бо мне сапраўды спадабаўся побыт тут. Я знайшоў Беларусь цікавай краінай.

Дагмар: Было б вельмі цікава і далей працягваць спазнаваць Беларусь. Безумоўна, я хацела б пабачыць больш, але не ведаю, калі змагу вярнуцца. Галоўная праблема — у складанасці атрымаць візу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства21

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

«Рысь», «Воля» і «Тарган»: у 92‑й асобнай штурмавой брыгадзе паказалі пухнатае папаўненне1

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць