Грамадства

Заўтра ў Беларусі дажджы

Згодна з прагнозамі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 24 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі па поўначы моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 12°С па поўначы да 20°С па поўдні, днём 22–29°С, па паўднёвым усходзе да 30–32°С.

У Мінску 24 жніўня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15–17°С, днём 24–26°С.

У наступныя двое сутак, 25–26 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 25 жніўня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу па паўднёвым усходзе месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходняй чвэрці 5–10 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11–18°С, днём 18–25°С.

26 жніўня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні 6–11 м/с, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 9–14°С, днём 15–22°С.

У Мінску 25 жніўня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер заходняй чвэрці 5–10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14–16°С, днём 20–22°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць