Грамадства

Гродна: пытанне з вуліцай Быкава завісла

Сябра Гарадзенскай гарадзкой тапанімічнай камісіі Вячаслаў Швед лічыць, што памяць Васіля Быкава рана ці позна будзе ўшанаваная ў горадзе, дзе ён пражыў значную частку жыцьця і напісаў свае вядомыя кнігі.

Аднак рашэньне камісіі наконт вуліцы Быкава пакуль знаходзіцца ў замарожаным стане. Чыноўнікі спасылаюцца на «юрыдычныя моманты», але абяцаюць уключыць гэтае пытаньне, датычнае Народнага пісьменьніка Беларусі, у новую рэдакцыю гарадзкой праграмы «Спадчына», што будзе прымацца ўвосень на 2011–15 гады.

Доктар гістарычных навук прафэсар Вячаслаў Швед зазначае, што калі яны прынялі рашэньне назваць новую вуліцу за Нёманам імем Васіля Быкава, у яго засталася ўпэўненасьць, што гарадзкія ўлады выканаюць гэта. На новай вуліцы пабудаваны жылы гмах, і яшчэ тры будуюцца, праўда, у пашпарце аб’екту пазначана, што яны маюць канкрэтны адрас — на вуліцы Паповіча, якая знаходзіцца побач. Спадар Швед ня лічыць гэта перашкодай, ён нагадвае, што пакуль там няма ні жыхароў, ні фірмаў, таму будаўнічы адрас няцяжка замяніць на паштовы, проста трэба зацьвердзіць назву вуліцы — імя Васіля Быкава.

Як кажа прафэсар Швед, на жаль, цяпер ад тапанімічнай камісіі больш нічога не залежыць, паскорыць справу могуць толькі самі чыноўнікі, калі будуць мець добрую волю. Хадзіць і зноў прасіць наконт вуліцы Быкава няма сэнсу, можна будзе толькі на наступным пасяджэньні тапанімічнай камісіі запытацца, чаму новая назва не зацьверджаная, і калі гэта будзе зроблена.

Прафэсар таксама мяркуе, што мэмарыяльную шыльду неабавязкова мацаваць на адным з дамоў, дзе калісьці жыў Васіль Быкаў, паколькі жыхары супраць гэтага. Гэта можна зрабіць на сьцяне аднаго з двух будынкаў, дзе разьмяшчалася абласная газэта «Гродзенская праўда», у якой працаваў пісьменьнік.

Нагадаем, што актывісты Руху «Гавары праўду!» перадалі ў Гарадзенскі гарвыканкам больш за сем тысяч подпісаў у падтрымку вуліцы Васіля Быкава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі33

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны35

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі33

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць