Улада55

ЦВК зарэгістравала групу Цярэшчанкі

У яе ўвайшло 1300 чалавек.

Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 20 верасня зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Цярэшчанкі. Гэта першая зарэгістраваная ініцыятыўная група прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 19 снежня.

У склад ініцыятыўнай групы Цярэшчанкі ўвайшло 1.300 чалавек.

У заяве ініцыятыўнай групы гаворыцца, што Віктар Цярэшчанка «здольны з`яднаць народ Беларусі для яго аўтарытэту, дабрабыту грамадзян». «Мы верым, што палепшацца і шляхі інтэграцыі з краінамі, у першую чаргу з Расійскай Федэрацыяй. Мы верым у цывілізаваныя эканамічныя і культурныя стасункі паміж дзяржавамі», — адзначаецца ў заяве.

Цярэшчанка Віктар Іванавіч нарадзіўся 30 студзеня 1950 г. у вёсцы Дуброўка (Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці). Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Міжнародны інстытут менеджменту.

Кандыдат эканамічных навук, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі менеджменту і Міжнароднай інжынернай акадэміі (Масква), старшыня савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

З чэрвеня 1992 г. па чэрвень 1994 г.- генеральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут менеджменту».

У 1994 г. вылучаўся кандыдатам на пасаду прэзідэнта, аднак вырашыў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, стаўшы яго даверанай асобай.

З жніўня па верасень 1994 г. — начальнік упраўлення па справах тэрыторый Адміністрацыі прэзідэнта.

З 1993 г. па 2004 г. — старшыня грамадскага аб`яднання «Народная дыпламатыя».

З 1994 г. па 2000 г. — старшыня Беларускай народнай партыі.

У 2001 г. Цярэшчанка ў другі раз вылучаўся кандыдатам на пасаду прэзідэнта. ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі кандыдатам, прызнаўшы сапраўднымі толькі 62 тысячы подпісаў замест неабходных 100 тысяч.

Зараз беспартыйны. Жанаты, мае дзве дачкі.

Прыём заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пост прэзідэнта пачаўся 15 верасня і будзе доўжыцца па 24 верасня ўключна.

Згодна з заканадаўствам збор подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты будзе праходзіць з 30 верасня па 29 кастрычніка ўключна.

Акрамя Цярэшчанкі пра намер балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы заявілі старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў і намеснік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

Аляксандр Лукашэнка пакуль афіцыйна не абвясціў аб сваім удзеле ў выбарах.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць