Каханне і сэкс1313

Што рабіць, калі вам стала сумна з вашым мужчынам?

Некалькі простых спосабаў звіць з мужчыны вяроўку.

У тым несумненна пярэстым цесце, з якога замяшаныя нашы хлопцы, не-не ды і не хопіць якога-небудзь інгрэдыента. То нябесны кухар пашкадуе перцу, то, наадварот, пераперчыць, то недасоліць, і хлопец выйдзе прэсным, то лупане цукру — і занадта салодка на яго глядзець…

А бо іншы раз так хочацца падправіць няўдалы рэцэпт! Напрыклад, дадаць трошкі вострай рэўнасці і пякучай увагі…

Такім чынам, ён стаў сумным.

Перастаў гарэць і палаць запалам. Усё часцей затрымоўваецца на працы, усё радзей прылятае дадому з букетам кветак.

Вобразна кажучы, рошчына апала і пакрылася неапетытнай скарынкай. Што ж, самы час дадаць «паўкіло Атэла» — або прымусіць яго парэўнаваць.

200 грамаў ванілі: неадкладна пачніце даглядаць за сабой.

Калі вы не рабілі макіяж — пачніце. Запішыцеся ў бліжэйшы фітнес-клуб. Купіце сабе новую, модную і па магчымасці яркую вопратку. Манікюр, педыкюр, пілінгі, прычоскі, салярый і г.д. і да т.п.

Падарыце сабе кветкі — хай думае, што ў вас з’явіўся рамантычны і нябедны прыхільнік.

Калі ваш прэсны калач з’явіцца дадому — дэманстратыўна выкіньце букет у акно з уздыхам: «Тысячу разоў казала яму, а ён усё ходзіць і ходзіць, кветкі усё носіць і носіць…»

100 грамаў перцу: і ў вас таксама ёсць сябры, і таксама — мужчынскага полу.

Ён на рыбалку — ну і вы ў шынок, ён на футбол — а вас вязуць у тэатр, у яго гараж — у вас сяброўчына лечішча.

А якія там былі смешныя хлопчыкі! А той, з гітарай, выліты Вольскі…

100 грамаў разынак: у кожнай жанчыне павінна быць таямніца. Яна павінна быць прыкметная.

Што? А? Ды не, нічога, гэта я так… Куды? Ды так, па справах… Каму тэлефанавала? Не важна, гэта проста… Што? Ах, прабач, я нешта задумалася… Аб чым? Аб сваім, аб дзявочым…

100 грамаў шакаладу: будзьце ўвесь час жыццярадаснай і актыўнай!

Ён тэлефануе даведацца, як вы там без яго — выдатна! Як выдатна, што выдаўся свабодны адвячорак!

Не, мілы, я не сумую, што ты, у мяне процьма спраў! Так, я шчаслівая! Не сумую, цалую, пакуль!

Ну вось, у прынцыпе, ваш Атэла зусім гатовы: ён у поўнай упэўненасці, што ў яго самая вясёлая, самая радасная сяброўка, вакол якой так і ўюцца ўсякія мачо з сур’ёзнымі намерамі, такую дзяўчынку-агонь проста нельга пакідаць без нагляду! Якая рыбалка? Які гараж? Дадому, з кветкамі, гітарай і нават, можа быць, маленькім залатым пярсцёнкам… А то такую жанчыну можна і празяваць.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць