Грамадства

Мінтранс абвяшчае вайну нелегальным маршрутчыкам

Найбліжэйшым часам у Беларусі плануецца вырашыць праблему нелегальных маршрутных перавозак на гарадскіх і міжгародных маршрутах, паведаміў журналістам намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко.

Паводле яго слоў, падрыхтавана і ўзгоднена з зацікаўленымі органамі пастанова ўрада, якой плануецца «адрэгуляваць нерэгулярныя маршрутныя рэйсы». Чакаецца, што дакумент будзе прыняты да канца верасня.

Як заявіў Шышко, нелегальных вадзіцеляў у краіне «вельмі шмат». «Неабходна заканадаўча праводзіць конкурсы і выстаўляць іх на тыя маршруты, дзе яны жадаюць працаваць», — сказаў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, вадзіцелі маршрутак часта грэбуюць пытаннямі бяспекі. Адзначаюцца выпадкі, калі аўтамабілі не адказваюць тэхнічным патрабаванням, вадзіцелі парушаюць правілы дарожнага руху. Акрамя таго, нелегальныя перавозчыкі пераманьваюць пасажыраў у рэгулярных перавозчыкаў за кошт ніжэйшай цаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла8

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла8

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць