Грамадства33

Што дазволена Лукашэнку, не дазволена Няпомняшчых

ЗАГС не дазволіў гамяльчаніну Уладзіміру Няпомняшчых змяніць дату дня нараджэння, каб святкаваць яго разам з Аляксандрам і Мікалаем Лукашэнкамі.

Аддзел ЗАГС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля адмовіў жыхару абласнога цэнтра Уладзіміру Няпомняшчых у выпраўленні даты нараджэння з 1 верасня на 31 жніўня.

8 верасня Няпомняшчых звярнуўся ў ЗАГС з просьбай перанесці дату яго дня нараджэння. «Хачу, каб у мяне быў дзень нараджэння ў адзін дзень з Колем Лукашэнкам і яго татам Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам», — растлумачыў мужчына. У заяве ў ЗАГС ён напісаў, што нарадзіўся 1 верасня 1952 года. «У гэты дзень, толькі ў 1939 годзе, пачалася Другая сусветная вайна. Ужо на працягу больш чым 50 гадоў гэтая падзея азмрочвае мой дзень нараджэння. Відаць, дае асадак пачатак страшнай крывавай трагедыі мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей», — адзначаў аўтар заявы.

Няпомняшчых хацеў бы адзначаць дзень нараджэння тады ж, калі яго святкуюць прэзідэнт і яго малодшы сын: «Якое гэта будзе для мяне шчасце — усведамляць, што ты таксама нарадзіўся 31 жніўня. Бо такое не кожнаму дадзена».

Як паведаміў БелаПАН Няпомняшчых, адмову змяніць дату нараджэння ЗАГС матываваў тым, што заяўнік не падаў дакументы, якія пацвярджаюць факт яго нараджэння 31 жніўня. Аддзел ЗАГС спасылаецца пры гэтым на шэраг нарматыўных і прававых актаў, у прыватнасці Кодэкс аб шлюбе і сям’і, шэраг пастаноў, указ прэзідэнта «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».

«Адказ ЗАГС — адпіска, таму што я і не сцвярджаў, што ў мяне дзень нараджэння 31 жніўня, а прасіў перанесці з 1 верасня. У нас толькі адзін чалавек можа рабіць, што хоча, іншым, як відаць, не дазволена змяняць дзень нараджэння па жаданні», — сказаў Няпомняшчых.

Раней Аляксандр Лукашэнка змяніў дату свайго дня нараджэння з 30 на 31 жніўня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць