Улада77

Колеры Раманчука жоўта‑зялёныя

Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук да апошняга дня цягнуць з падачай дакументаў у ЦВК не стаў.

Кандыдат у прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук да апошняга дня цягнуць з падачай дакументаў у ЦВК не стаў. Падаў у перадапошні.

Раманчук з’явіўся на плошчы Незалежнасці ў кампаніі з кіраўніком штабу, прадпрымальнікам Львом Марголіным, кіраўніком ініцыятыўнай групы, былым прарэктарам БДУ Анатолем Паўлавым і прэс‑сакратаром Ганнай Красулінай.

Да пінжакоў АГПістаў былі прымацаваныя жоўта‑зялёныя значкі. Гэтыя колеры і стануць афіцыйнымі кампаніі Яраслава Раманчука.

Зрэшты, сам эканаміст не выключае такой імавернасці, што адзіны кандыдат ад апазіцыі яшчэ можа быць вылучаны, але ўжо пасля этапу збору подпісаў. «Будзем размаўляць з апазіцыйнымі кандыдатамі. Магчыма, там будуць і адбельвальнікі Лукашэнкі. Натуральна, што з імі размовы быць не можа», — зазначыў Я.Раманчук.

Па ягоных словах, АГП ужо зараз мае дастаткова спецыялістаў, якія змогуць фарміраваць урад. Агулам у ініцыятыўную групу ўвайшло 1423 чалавекі.

Пакуль Раманчук насіў подпісы ў выбарчую камісію, журналісты ледзь не завербавалі яшчэ аднаго. Але міліцыянт, што прыйшоў праверыць, чаму так многа людзей сабралася разам, сказаў, што ён па‑за палітыкай.

Рашэнне па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы пройдзе ў панядзелак. Сам Яраслаў у гэты дзень будзе ў Маскве, дзе пройдзе ягоная прэс‑канферэнцыя. У аўторак жа ён сустрэнецца з расійскімі журналістамі ўжо ў Мінску.

Ці не бянтэжыць каманду АГП, што многія сябры партыі перайшлі працаваць да Уладзіміра Някляева, адказаў Леў Марголін.

«Частка нашых партыйцаў кіруецца каштоўнаснымі прынцыпамі, але ёсць і прагматыкі, якім дзе болей дадуць, туды яны і ідуць. Было рашэнне Палітрады АГП, што сябры партыі, якія перайшлі працаваць да іншых кандыдатаў, павінны хаця б прыпыніць сяброўства ў арганізацыі. Тым не менш, вясельных генералаў у нас не будзе. Усе будуць збіраць подпісы», — зазначыў Л.Марголін.

Каментары7

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву19

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву19

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць