Улада22

Лукашэнка паляцеў у Турцыю

2 кастрычніка адбудзецца яго сустрэча з прэм’ер-міністрам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Турцыю, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Плануецца, што 2 кастрычніка адбудзецца яго сустрэча з прэм’ер-міністрам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у фармаце сам-насам. Запланаваныя перамовы з прэзідэнтам краіны Абдулой Гюлем. Падчас перамоў бакі «абмяркуюць стан двухбаковых адносінаў і найбольш перспектыўныя кірункі далейшага супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня».

Праграмай візіту «на бліжэйшыя дні» запланаваны шэраг сустрэч з афіцыйнымі прадстаўнікамі і дзелавымі коламі Турцыі.

З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Турцыяй 25 сакавіка 1992 года дзвюма краінамі «дасягнуты высокі ўзровень палітычных кантактаў», зазначаецца ў паведамленні. У лінені 1996 года адбыўся афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Турцыю, падчас якога быў падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве. Паміж дзвюма краінамі «развіта галіновае ўзаемадзеянне па лініі міністэрстваў і ведамстваў».

У двухбаковым супрацоўніцтве «склалася практыка ўзаемнай падтрымкі кандыдатур і міжнародных ініцыятыў у межах ААН». Ажыццяўляецца «цеснае ўзаемадзеянне ў межах АБСЕ, Рады Еўропы, Арганізацыі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і іх парламенцкіх структур». Турэцкая дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы «падтрымлівае пазіцыю нацыянальнага сходу Беларусі па вяртанні яму статусу спецыяльнага запрошанага».

Па выніках 2009 года тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў 266,8 млн. долараў. У студзені-ліпені 2010 года «адзначаны дынамічны рост паказчыкаў двухбаковага гандлю». Тавараабарот склаў 197,7 млн. долараў.

Аснову беларускага экспарту ў Турцыю складаюць металапрадукцыя, калійныя ўгнаенні, прадукты нафтаперапрацоўкі, лёнавыя тканіны, станкі. Турцыя экспартуе ў Беларусь аўтамабілі і запчасткі да іх, станкі, плодаагароднінную прадукцыю, бытавую хімію.

Па выніках 2009 года ў беларускую эканоміку паступіла 9,7 млн долараў турэцкіх інвестыцый, у тым ліку 9 млн долараў прамых. У першым паўгоддзі 2010 года турэцкія інвестыцыі дасягнулі 5,6 млн долараў, у тым ліку прамыя — 4,5 млн долараў. Асноўныя паспяхова рэалізаваныя інвестыцыйныя праекты Турцыі і Беларусі маюць месца ў сферах будаўніцтва (гатэльны бізнес) і тэлекамунікацый.

Зараз «вызначаны шэраг перспектыўных праектаў» для прапрацоўкі з турэцкім бокам па лініі міністэрстваў прамысловасці і энергетыкі, канцэрнаў «Беллегпрам» і «Белнафтахім».

Каментары2

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць