Улада1111

Малярчук: сур’ёзных кандыдатаў — чацвёра

Як апазіцыянер патрапіў у раённую камісію па выбарах прэзідэнта?

Апазіцыйны палітык Уладзімір Малярчук расказвае аб тым, як яму ўдалося патрапіць у Вілейскую раённую камісію па выбарах прэзідэнта.

«НН»: Сп. Уладзімір, як атрымалася, што вас, кіраўніка абласной філіі АГП, дапусцілі да праца выбарчай камісіі?

УМ: Я прайшоў, бо старшыня Вілейскага райвыканкама Сініла выказаўся ў маю падтрымку. «Я буду за яго галасаваць», — сказаў ён. І амаль усе прагаласавалі за маю кандыдатуру, акрамя рэдактара раённай газеты Кузаўкінай.

«НН»: Чаму мэр горада «заступіўся» за вас? Гэта загад зверху ці яго ўласная ініцыятыва?

УМ: Ужо шаснаццаць гадоў мы накіроўваем людзей у камісіі і ніколі туды ніхто не праходзіў. А тут такі падарунак. Я магу толькі здагадвацца. Хутчэй за ўсё, гэта быў загад, бо па Мінскай вобласці нашых людзей дапусцілі яшчэ ў Жодзіне і Клецку.

«НН»: Акрамя вас яшчэ прэтэндэнты ад апазіцыі ў склад камісіі былі?

УМ: Так. Гэта прадстаўнік ад партыі БНФ. Ён вылучаўся шляхам збору подпісаў. Але яго прозвішча выкінулі са спісу нават без абмеркавання. Нас было пятнаццаць чалавек, а ў камісію патрабавалася трынаццаць. Восем чалавек прэтэндавалі ўвайсці ў камісію шляхам збору подпісаў. І менавіта апазіцыянера не ўключылі. Можна ж было дэмакратычнымі метадамі вырашыць, хто лішні. Мне адказалі тады, што гэты чалавек пазней за астатніх падаў заяву. Але ж

крытэрам не з’яўляецца тое, хто першы дабяжыць да стала і пакладзе заяву.

Гэта лухта.

«НН»: Колькі разоў збіралася камісія на працу?

УМ: Толькі адзін раз. Чаму так мала, я не ведаю. Я нават не ўяўляю, што наша камісія можа рабіць. Калі збяруць подпісы, пачнецца вялікая праца па іх праверцы. Цяпер, лічу, для членаў камісіі павінны былі б правесці семінар.

«НН»: А чым займаліся на першым пасяджэнні камісіі?

УМ: Выбіралі старшыню, намесніка, сакратарку. А праходзіла ўсё наступным чынам. Кіраўнік ідэалагічнага аддзела сказала, што былы член камісіі Чайкоўская сябе добра паказала, таму, маўляў, давайце абяром яе старшынёй камісіі. Толькі паднялі рукі, я пачаў іх спыняць. Ніхто ж не пацікавіўся, ці ёсць іншыя прапановы. Я выставіў сваю кандыдатуру. Пагадзіліся галасаваць. Падняліся рукі. Я зноў пачаў іх спыняць. Калі ж у нас не дыктатура, то давайце галасаваць таемна. Бо пры адкрытым галасаванні ўсе прагаласуюць «як трэба». Паставілі на галасаванне гэта пытанне. Але, зразумела, мяне не падтрымалі. Намеснікам таксама стаў чалавек ад улады.

«НН»: Вы збіраеце подпісы за Яраслава Раманчука. Як у цэлым усё праходзіць у Вілейцы?

УМ: Толькі ў двух кватэрах адмовіліся падпісацца, патлумачыўшы тым, што будуць галасаваць за Лукашэнку. Але ў большасці выпадкаў людзі да ўсяго адносяцца абыякава:

«А мне ўсё роўна за каго падпісвацца».

Наракаюць, што кандыдатаў шмат і ўсё ходзяць адзін за адным зборшчыкі подпісаў. Сёння ў мяне два чалавекі адмовіліся ад сваіх подпісаў. Усеагульны страх прысутнічае. Чаму? Яны нават самі не могуць патлумачыць. Баяцца канфліктаў на працы. Але з чаго быць канфліктам? Людзі самі сябе запужалі.

«НН»: Яраслаў Раманчук — адзін з пятнаццаці, за каго цяпер збіраюць подпісы. Ці бачыце вы нейкі выхад на адзінага кандыдата ад апазіцыі?

УМ: Я лічу, што

сур’ёзных кандыдатаў — чацвёра: Кастусёў, Саннікаў, Раманчук, Някляеў.

Іншых я не ўспрымаю. Пасля рэгістрацыі пытанне аб адзіным паўстане. Не тое, што адзіны кандыдат… Я хацеў бы, каб гэта быў лідар, які выведзе нас на плошчу і з плошчы людзей не ўвядзе. Толькі ў такім рэчышчы можна гаварыць аб адзіным. Цяпер гэта цяжка даецца. Амбіцый ва ўсіх шмат.

Каментары11

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву18

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву18

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць