Кіно22

Калі ж пачнецца экранізацыя Караткевіча?

«Каласы пад сярпом тваім» здымуць па-беларуску. Але хто і калі?

«Каласы пад сярпом тваім» здымуць па-беларуску. Але хто і калі?

Аб планах «Беларусьфільма» зняць кіно паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» стала вядома ў лютым.

Мінула больш за паўгода, а на кінастудыі здолелі толькі напісаць сцэнар для стужкі.

Яго аўтар Аляксандр Качан паведаміў, што «пераважная большасць размоў у фільме мусіць быць па-беларуску. Але ўжываецца таксама расійская, польская і французская».

Вызначыліся былі і з рэжысёрам. Запрасілі Мікалая Пінігіна. Але ў маі галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра адмовіўся ад працы. Замены яму не знайшлі. На «Беларусьфільме» пакуль не гатовыя гаварыць і аб іншых кандыдатурах на гэтую працу. Качан мяркуе, што

«наконт Пінігіна пытанне яшчэ не закрытае. Магчыма, ён зможа заняцца гэтым праектам трохі пазней».

Мо з гэтай прычыны на кінастудыі і марудзяць.

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ўжо два гады ідзе спектакль паводле «Каласоў пад сярпом тваім». Яго паставіў Валерый Анісенка. Калі ён даведаўся, што будзе здымацца фільм, падаў заяўку на кінастудыю як сцэнарыст і рэжысёр. Але яе адхілілі. А пакуль няма рэжысёра, то і пра акцёраў гаварыць заўчасна. Таму загадкай застаецца, хто ж сыграе пана Юрыя, Алеся Загорскага, Майку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць