Спорт11

Юры Жаўноў: у Піцеры падабаецца ўсё, акрамя бруду

Беларускі галкіпер кажа, што ў Мінску такога няма.

Як паведамляе www.championat.ru, беларускі галкіпер «Зеніта» Юрый Жаўноў заявіў, што ў Санкт‑Пецярбургу яму падабаецца ўсё, акрамя бруду:

«За той час, што я жыву ў паўночнай сталіцы, у мяне ні разу не было праблем з заўзятарамі. Калі толькі прыйшоў у каманду, мяне наогул на вуліцах ніхто не пазнаваў. Цяпер сітуацыя змянілася. Просяць аўтографы, хочуць сфатаграфавацца. Да такой увагі я ўжо прывык. Адзінае, не люблю, калі пальцам у мяне тыкаюць і на ўсю вуліцу маё прозвішча крычаць. Маўляў, прыколы, вунь Жаўноў ідзе! Можна ж проста да мяне падысці і аўтограф папрасіць. Ніколі не адмоўлю!

У Піцеры мне вельмі падабаецца. Хоць, не схаваю, калі я толькі сюды пераехаў, быў трохі здзіўлены тым, што на вуліцах не прыбіраюць снег, што шмат бруду і слоты на дарогах. Але мне ёсць з чым параўноўваць. У Мінску і ў Маскве я з такімі праблемамі проста не сутыкаўся.

У мяне вялікая і ўтульная кватэра побач з нашай базай ва Удзельным парку. Сам яе абраў, і мне яна вельмі падабаецца. Рамонт у ёй ужо быў зроблены, таму нічога змяняць у інтэр’еры не прыйшлося. У ёй усё ёсць».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321410

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць