Свет66

Gazeta Wyborcza: Расія абвінаваціла палякаў у катастрофе самалёта Качынскага

МАК усклаў асноўную віну на польскі бок, у тым ліку на пілотаў, а дзеянні расійцаў (у прыватнасці, кантралёраў) не былі адной з прычын катастрофы.

Расійская міждзяржаўная авіяцыйная камісія (МАК) усклала на палякаў асноўную віну за катастрофу самалёта экс-прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага пад Смаленскам,
паведамляе інфармагенцтва УНІАН са спасылкай на польскую Gazeta Wyborcza.

«Ад асобы, блізкай да расійскага следства ў Маскве, мы пачулі, што МАК усклаў асноўную віну на польскі бок, у тым ліку на пілотаў, а дзеянні расійцаў (у прыватнасці, кантралёраў) не былі адной з прычын катастрофы», — піша польскае выданне.

Як паведамлялася, 20 кастрычніка ў Маскве, на сустрэчы ў МАК, упаўнаважанаму прадстаўніку Польшчы Эдмунду Кліху быў перададзены праект справаздачы па выніках расследавання тэхнічнай камісіяй МАК катастрофы самалёта Качынскага.

Паводле звестак польскай газеты, перададзены палякам расійскім бокам дакумент змяшчае запіс працы абсталявання і гутарак дыспетчараў Смаленскага аэрадрома, якія раней прасіў, але не атрымліваў польскі бок. Акрамя гэтага, справаздача змяшчае вынікі тэставага палёту, выкананага над аэрадромам пасля катастрофы, з дапамогай якога правяралі спраўнасць навігацыйнага абсталявання, як прасілі палякі.

Раней сакратар Нацыянальнай авіяцыйнай рады Польшчы Томаш Хыпкі заявіў, што вынікі расследавання катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага, праведзенага Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам (МАК), могуць быць знішчальнымі для польскага боку.

«Гэты даклад (МАК) можа быць знішчальным для польскага боку з прычыны вельмі дрэннай арганізацыі авіярэйса ў Смаленск»,
 — сказаў Хыпкі радыёстанцыі RMF FM.

Паводле яго словаў, з высновамі і прапановамі справаздачы МАК цяжка будзе палемізаваць, бо з упэўненасцю можна сказаць, што справаздача грунтуецца на дакладных дадзеных. Хыпкі падкрэсліў, што «палёт польскай дэлегацыі ў Смаленск быў вельмі дрэнна падрыхтаваны польскім бокам, хоць і пры згодзе боку расійскага», перадае РІА «Навіны». «Гэтая згода была змушаная і абумоўленая палітычнай сітуацыяй», — адзначыў Хыпкі.

Самалёт «Ту-154» польскага прэзідэнта разбіўся 10 красавіка пад Смаленскам. Загінула 96 чалавек — 88 пасажыраў і восем чалавек экіпажу. У ліку загінулых былі сам прэзідэнт Польшчы, яго жонка і прадстаўнікі найвышэйшага кіраўніцтва краіны. Яны накіроўваліся ў Катынь, каб узяць удзел у жалобных мерапрыемствах.

Каментары6

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць