Грамадства

БХД просіць Генпракуратуру прыцягнуць да адказнасці міністра юстыцыі

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) просіць Генеральную пракуратуру прыцягнуць да адказнасці міністра юстыцыі Віктара Галаванава. Адпаведная заява ў Генпракуратуру пададзена 26 кастрычніка,

паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец.

Паводле яго слоў, аргкамітэт просіць Генпракуратуру прыцягнуць Галаванава да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян. Севярынец нагадаў, што 12 верасня гэтага года ў Мінску прайшоў устаноўчы з’езд БХД, дакументы на рэгістрацыю партыі былі перададзены ў Мінюст 19 верасня. «Адпаведна рашэнне аб рэгістрацыі ці адмове ў рэгістрацыі павінна было быць прынята ў месячны тэрмін — да 19 кастрычніка. І яшчэ праз пяць дзён нас павінны былі праінфармаваць аб гэтым рашэнні», — сказаў Севярынец.

Апошні тэрмін адказу з Мінюста прайшоў 24 кастрычніка, аднак ніякага афіцыйнага адказу аб рашэнні не атрымана да гэтага часу, сказаў палітык. «Мы лічым, што гэта з’яўляецца грубым парушэннем заканадаўства, за якое павінен адказваць непасрэдна кіраўнік Мінюста», — заявіў Севярынец.

Пры гэтым ён адзначыў, што пытанне аб рэгістрацыі БХД узнімалася на нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Літвы — Далі Грыбаўскайтэ. Акрамя таго, зарэгістраваць БХД заклікалі шэраг еўрапейскіх палітычных партый, у прыватнасці Германіі, Літвы і Фінляндыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!3

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!3

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць