Сёння з'явяцца папярэднія звесткі аб прызнаных несапраўднымі подпісах у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты.
8 лістапада завяршылася праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.
Пратаколы праверак, зацверджаныя тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі, не пазней за сённяшні дзень павінны быць перададзеныя ў абласныя і Мінскую гарадскую камісіі.
Не пазней за 13 лістапада ўключназвесткі пра колькасць выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты па абласцях і Мінску, паступяць у Цэнтрвыбаркам.
Да гэтага ж тэрміну прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта павінны перадаць у Цэнтральную камісію заяву аб згодзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты,анкету з біяграфічнымі звесткамі і дэкларацыю аб даходах і маёмасці.
Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, папярэднія звесткі аб подпісах, прызнаных тэрытарыяльнымі камісіямі несапраўднымі, з’явяцца 9 лістапада.
«Але нас цікавяць не столькі несапраўдныя подпісы,
а тое, ці хопіць сапраўдных для рэгістрацыі прэтэндэнта кандыдатам у прэзідэнты.Такіх подпісаў павінна быць не менш чым сто тысяч», — сказаў Лазавік.
Рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Цэнтрвыбаркам павінен правесці з 14 па 23 лістапада ўключна.
Паводле папярэдняй інфармацыі, адпаведнае пасяджэнне Цэнтральнай камісіі адбудзецца 18 лістапада.
Нагадаем, больш за сто тысяч подпісаў у тэрытарыяльныя камісіі здалі ініцыятыўныя групы 11 прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Аднак большасць подпісаў у падтрымку прадпрымальніка з Віцебска Уладзіміра Правальскага прызнаныя несапраўднымі. 5 лістапада старшыня Цэнтрвыбаркама Ярмошына паведаміла журналістам, што і ва ўсіх астатніх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта выбарчыя камісіі выяўляюць «некарэктныя подпісы». Паводле яе слоў, практычна ўсе кандыдаты страцілі па некалькі тысяч подпісаў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары