Навука і тэхналогіі11

Facebook прэзентуе сэрвіс электроннай пошты?

Сацыяльная сетка Facebook прэзентуе ўласны сэрвіс электроннай пошты 15 лістапада. Аб гэтым піша тэхнаблог TechCrunch са спасылкай на ананімныя крыніцы.

У гэты дзень у Сан-Францыска пройдзе прэс-канферэнцыя стваральніка Facebook Марка Цукерберга. Афіцыйна тэма прэс-канферэнцыі пакуль не называецца, аднак чакаецца, што яна будзе прысвечаная прэзентацыі сэрвісу пад кодавай назвай Facebook Titan.

Чакаецца, што ўсе карыстальнікі найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі змогуць атрымаць ўласныя адрасы электроннай пошты, якія сканчаюцца на@facebook.com. Пры гэтым паведамляецца, што Facebook падрыхтаваў паўнавартасны вэб-кліент электроннай пошты, які можа скласці канкурэнцыю іншым папулярным сэрвісам электроннай пошты, у тым ліку Google Mail, Microsoft Hotmail і Yahoo! Mail.

Упершыню аб праекце Titan стала вядома ў лютым 2010 года. Тады TechCrunch пісаў, што карыстачы Facebook атрымаюць магчымасць абменьвацца паведамленнямі электроннай пошты па пратаколах IMAP і POP. Мяркуецца, што доступ да паштовага сэрвісу атрымаюць усе карыстачы Facebook, лік якіх па ўсім свеце перавышае 500 мільёнаў чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

Лукашэнка гатовы прымаць шмат працавітых узбекаў7

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»3

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана3

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць