Меркаванні33

За што зачапіўся Мінюст, баронячы Ляўковіча?

Піша Анатоль Сідарэвіч.

Самая апошняя частка артыкула 18 закона аб палітычных партыях запісана гэтак:

Деятельность незарегистрированных либо не поставленных на учет организационных структур политических партий на территории Республики Беларусь запрещается.

Норма дрэнная. Забараніўшы рэгістраваць (ставіць на ўлік) партыйныя арганізацыі на прыватных кватэрах і абмяжоўваючы іх рэгістрацыю ў прыватных дамах, заканадаўца (а мы ведаем, хто ў нас заканадаўца) пазбавіў дзясяткі партыйных арганізацый легальнага статусу. Складваецца абсурдная сітуацыя: паводле статуту усе сябры партыі роўныя, але не ўсе маюць права аднолькава ўдзельнічаць у палітычным і нават у партыйным жыцці.

Прымаючы да разгляду дакументы абласных і Мінскай гарадской партыйных канферэнцый, упраўленні юстыцыі адсочвалі, каб сярод правамоцных дэлегатаў гэтых канферэнцый не было прадстаўнікоў гарадскіх і раённых партыйных арганізацый, якія не зарэгістраваны або не стаяць на ўліку. І калі такія парушэнні здараліся, абласныя ўпраўленні юстыцыі абвяшчалі канфрэнцыі нелегітымнымі.

Тым больш за выкананнем гэтае нормы закона сачыла Міністэрства юстыцыі.

Ужо некалькі з’ездаў запар Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) правяла без удзелу дэлегатаў ад «нелегальных» арганізацый. Так было і сёлета. На з’ездзе адсутнічалі дэлегаты ад Гомельскай і Магілёўскай абласцей, бо там няма зарэгістраваных (пастаўленых на ўлік) абласных партыйных арганізацый, бо закон забараняе дзейнасць такіх арганізацый, бо дагэтуль Мінюст пільна сачыў, каб сябры такіх арганізацый не былі прадстаўлены на з’ездзе.

І раптам высвятляецца, што «деятельность незарегистрированных либо не поставленных на учет организационных структур политических партий на территории Республики Беларусь» дазваляецца, што гэтыя арганізацыі не толькі маюць права, але абавязкова павінны быць прадстаўлены на партыйным з’ездзе. Нават больш: калі гэтыя («нелегальныя») арганізацыі не прадстаўлены на з’ездзе, то сам з’езд нелегітымны.

Не думайце, што з закона выкінута слова «запрещается». Не, яно цвёрда стаіць на тым самым месцы (глядзіце тэкст закона на сайце Міністэрства юстыцыі). Але тыя, хто сочыць за выкананнем закона, маюць цяпер іншую думку наконт гэтай прававой нормы і лічаць, што яе можна не выконваць.

Вось як яно атрымліваецца: у законе адно, а на практыцы другое. Аднак ніхто не гарантуе, што заўтра тыя ж самыя чыноўнікі не павернуцца на 180 градусаў і зноў не памяняюць свой погляд на апошнюю частку артыкула 18-га.

Карацей, у нашай дэмакратычнай і прававой дзяржаве жалезна дзейнічае толькі адно правіла. І гучыць яно так: «закон як дышла: куды павярнуў, туды і выйшла».

* * *

Загаловак ад Рэдакцыі. Загаловак аўтара: «Маніпулятары».

Каментары3

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць