Такое рашэнне прыняў 23 лістапада Савет міністраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка заявіў, што «аднагалоснае рашэнне стала вынікам актыўнай знешняй палітыкі кіраўніка дзяржавы і мэтанакіраванай працы ўкраінскай дыпламатыі на працягу года».
«Украіне даверылі стаць на чале найбуйнейшай у свеце рэгіянальнай арганізацыі, якая аб’ядноўвае 56 дзяржаў. Гэта з’яўляецца прызнаннем ролі нашай краіны ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, аўтарытэту кіраўніцтва краіны, а таксама здольнасці ўкраінскай дыпламатыі ўзначаліць перамоўны працэс па пытаннях удасканалення бяспекі ў рэгіёне яе адказнасці ад Ванкувера да Уладзівастока», — сказаў Грышчанка, словы якога прыводзіць
Ён падкрэсліў, што Украіна як пазаблокавая дзяржава будзе і ў далейшым адыгрываць «канструктыўную аб’яднаўчую ролю ў бяспечным дыялогу з улікам інтарэсаў усіх краін рэгіёну АБСЕ» і будзе займаць «узважаную пазіцыю пры разглядзе найбольш вострых пытанняў парадку дня арганізацыі». Украінскае старшынства сканцэнтруе намаганні на «павышэнні эфектыўнасці АБСЕ ў вырашэнні неадкладных задач, што стаяць перад гэтай арганізацыяй», зазначыў міністр.
У 2010 годзе старшынства ў АБСЕ належыць Казахстану, у
Беларусь з’яўляецца членам АБСЕ з 1992 года.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары