Навука і тэхналогіі33

Беларусы з 2011 г. змогуць карыстацца бясплатным Інтэрнэтам у маршрутках

Першыя маршруткі з'явяцца ў Мінску ўжо ў гэтым студзені.

Пра гэта паведаміў дырэктар аўтацэнтра Ford «Атлант-М Баравая» Сяргей Елістратаў.

Праект падключэння маршрутак да высакахуткаснага Інтэрнэту знаходзіцца на апошняй стадыі распрацоўкі. Зараз аўтамабільная кампанія вывучае прапановы некалькіх мабільных аператараў. «Канчатковае рашэнне аб удзеле ў праекце таго ці іншага аператара будзе прымацца з улікам яго гатоўнасці прадаставіць сертыфікаванае абсталяванне ў самыя кароткія тэрміны», — сказаў дырэктар, адзначыўшы, што праект выклікаў вялікую цікавасць з боку вядучых гульцоў рынку сотавай сувязі.

Нягледзячы на тое, што рашэнне браць або не браць плату за інтэрнэт-доступ з пасажыраў, будзе прымаць кожны перавозчык асобна, аўтадылеры Ford і сотавым аператарам будуць створаны ўмовы, пры якіх канчатковым карыстальнікам можна будзе прапанаваць гэтую паслугу дарма.

«Нам хацелася б, каб пасажыры маглі карыстацца новымі тэхналогіямі бясплатна або за мінімальную плату»,

— растлумачыў Сяргей Елістратаў.

Што немалаважна, пасажыры маршрутак, якія захочуць падключыцца да высакахуткаснага Інтэрнэту, не павінны будуць праходзіць ідэнтыфікацыю, як гэта цяпер адбываецца ў інтэрнэт-кавярнях. Рэч у тым, што маршрутка не можа разглядацца як пункт калектыўнага карыстання, які абавязаны ажыццяўляць ідэнтыфікацыю інтэрнэт-карыстальнікаў, асабліва калі перавозчык не бярэ плату за карыстанне паслугай доступу да сеціва.

Сістэма будзе рэалізавана на аснове тэхналогіі 3G. «Мабільныя аператары працуюць над пабудовай схемы, пры якой пасажыры будуць атрымліваць максімальна стабільны і хуткасны доступ у Інтэрнет у транспарце, — адзначыў суразмоўца. — Пры гэтым праект мае на ўвазе апрабацыю новай тэхналагічнай мадэлі, адрознай ад той, да якой маюць доступ карыстальнікі мабільнай сувязі» .

Першыя «інтэрнэт-таксі» павінны з’явіцца і пачаць працу ў тэставым рэжыме ўжо ў студзені 2011 года.

Плануецца, што першыя такія маршруткі з’явяцца ў Мінску, Віцебску, а таксама на міжгародніх маршрутах. «Доступ да тэхналагічных рашэннях і сумесным праекце Ford і аднаго з сотавых аператараў сувязі атрымаюць толькі тыя перавозчыкі, якія захоўваюць стандарты бяспекі перавозкі пасажыраў», — удакладніў Сяргей Елістратаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць