Меркаванні11

Форвард мінскага «Дынама»: Камунізм — гэта сапраўдная дыктатура

Пра гэта Ёзэф Штумпел заявіў у інтэрв'ю goals.by.

Славацкі форвард хакейнага «Дынама» Ёзэф Штумпел у інтэрв'ю goals.by распавёў, чаму ён вырашыў пагуляць у КХЛ, з-за чаго пакінуў «Барыс» і чым прыцягнуў яго Мінск, выказаў сваё меркаванне пра камуністаў, Глена Хэнлана, гольф, футбол і тэніс, распавёў аб сяброўстве з Зігмундам Палфі і Уладзімірам Цыплаковым, а таксама прызнаўся ў любові да роднай Славакіі.

- Ёзэф, вернемся ў самы пачатак сезону. Раскажыце, чаму вы пакінулі Астану?

-- Сыход з «Барыса» адбыўся паводле маёй ініцыятывы. Мне прапаноўвалі пагуляць у Астане яшчэ адзін год, але я хацеў быць бліжэй да дому, да Славакіі. Я зрабіў гэта для сям'і. Астана – усё ж далекавата знаходзіцца ў геаграфічным плане.

Але ж зарплата ў «Барыса» у вас была большай, чым у «Дынама».

-- Паўтаруся, з'ехаў адтуль з-за сям'і. А грошы ... За сваё жыццё я іх досыць зарабіў, каб цяпер не ставіць на першы план.

Маёй сям'і ў Казахстане не вельмі падабалася.

-- Можаце параўнаць Мінск і Астану?

-- У Казахстане зімой вельмі холадна. Лепш наогул не выходзіць на вуліцу. Мінск – бліжэй да Еўропы. Можна нават тэлебачанне славацкае ў Беларусі паглядзець. Авіязносіны са Славакіяй лепшыя. У Астане 2 ці 3 рэйсы ў тыдзень, у Мінску – хоць кожны дзень лётай.

Вы з'язджалі ў НХЛ у самым пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Вас не спрабавалі ўтрымаць? Не прыйшлося ці ляцець у Паўночную Амерыку тайком, хаваючыся ад уладаў?

- Перад ад'ездам у НХЛ я гуляў у Германіі, у якую з'ехаў з Славакіі без праблем. Без праблем паляцеў і ў ЗША. А наконт таемных уцёкаў хакеістаў, гэта было пры камуністах, пры іх сапраўды нікуды нельга было выехаць

- А як вы наогул ставіцеся да такога палітычнага ладу, як камунізм?

- Свабоды няма ніякай, гэта самая сапраўдная дыктатура.

- За столькі гадоў, пражытых у ЗША, вы не сталі амерыканцам? Дзе плануеце жыць пасля заканчэння кар'еры?

ЗША, безумоўна, далі мне вельмі шмат,

але я - славак, заўсёды быў ім і назаўжды ім застануся.

Я вельмі люблю сваю радзіму, пастаянна прыязджаў дадому пасля кожнага сезона ў НХЛ, заўсёды імкнуўся гуляць за зборную. Пасля завяршэння кар'еры асабіста я хачу вярнуцца ў Славакію і жыць там, але зраблю так, як вырашыць сям'я (у Ёзэфа Штумпела – трое дзетак).

Поўная версія інтэрв'ю Ёзэфа Штумпела

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам16

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам16

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць