Улада44

Пікет каля ЦВК завяршыўся шэсцем па праспекце Незалежнасці + відэа

Патрабаванне кандыдатаў у прэзідэнты выдзеліць ім дадатковы час для выступлення ў эфіры беларускага тэлебачання Цэнтральная выбарчая камісія разгледзіць 9 або 10 снежня.

Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, прымаючы 7 снежня заяву з такім патрабаваннем ад Таццяны Процькі, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Перадача заявы адбылася падчас пікета каля Цэнтрвыбаркама, арганізаванага актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і кампаніі «Гавары праўду!». У ім удзельнічала каля 50 чалавек. Людзі стаялі з плакатамі «Адну гадзіну праўды!» і «Чаму БТ баіцца праўды?».

Паводле слоў Таццяны Процькі, Лазавік прыняў заяву, але адзначыў, што выдзяленне дадатковага эфірнага часу знаходзіцца ў кампетэнцыі Белтэлерадыёкампаніі і Цэнтрвыбаркам можа толькі рэкамендаваць ёй зрабіць гэта.

Удзельнікі пікета прымацавалі каля будынка ЦВК расцяжку з надпісам «Патрабуем дадатковага прамога эфіру кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь». Аднак яна перашкаджала выезду службовых машын з унутранай тэрыторыі Дома ўрада. Таму пікетчыкі знялі расцяжку і вырашылі перадаць яе непасрэдна кіраўніку ЦВК Лідзіі Ярмошынай, якая знаходзіцца цяпер на Усебеларускім народным сходзе.

Удзельнікі пікета рушылі па праспекце Незалежнасці ў бок Палаца Рэспублікі пад сцягамі і транспарантамі. За імі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, здымалі іх на відэа.

Каля будынка ГУМа шэсце спыніў ланцуг з супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

Удзельнікі акцыі вырашылі не ўваходзіць у сілавое супрацьдзеянне з міліцыяй. Прадстаўнік штаба Уладзіміра Някляева Міхаіл Пашкевіч заявіў, што сваім шэсцем дэманстранты ўжо прыцягнулі ўвагу соцень мінчан. Ён заклікаў прысутных паберагчы сілы для далейшых дзеянняў і заклікаў людзей прыйсці 16 снежня на сустрэчу з кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімірам Някляевым і Андрэем Саннікавым, а таксама 19-га, у дзень выбараў, — на Кастрычніцкую плошчу.

«Гэтае шэсце — добрая дэманстрацыя сілы. У нас ёсць яшчэ два тыдні для правядзення такіх мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Будзем лічыць, што наша мерапрыемства ўдалося», — сказаў Пашкевіч.

Ніхто з удзельнікаў акцыі не затрыманы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць