Улада66

Са Змітра Дашкевіча знятыя абвінавачанні ў падробцы правоў кіроўцы

Лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 8 снежня прыкладна ў 16.30, калі знаходзіўся за рулём аўтамабіля. Супрацоўнікі міліцыі праверылі яго дакументы і загадалі праехаць ва УУС Першамайскага раёна.

Паводле слоў Дашкевіча, толькі пасля таго як ён выклікаў назіральнікаў АБСЕ, супрацоўнікі міліцыі знялі з яго абвінавачанні ў падробцы дакументаў. «Упершыню за ўсю маю палітычную дзейнасць мне была ўручана афіцыйная папера аб тым, што я „вызваляюся ад адказнасці“ па падазрэнні ва ўчыненні злачынства па частцы 1 артыкула 380 (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў)», — сказаў актывіст.

Пасля гэтага, паводле слоў Дашкевіча, супрацоўнікі міліцыі праверылі аўтамабіль, на якім ён ехаў. «Машыну фатаграфавалі, звяралі нумары, правяралі, ці не лічыцца яна ўкрадзенай. Машына афіцыйна належыць Анастасіі Палажанцы, майму намесніку па арганізацыі.

У выніку супрацоўнікі міліцыі вырашылі затрымаць машыну на 10 дзён», — паведаміў лідар «Маладога фронту».

Як адзначыў Дашкевіч, ён мае намер «20 снежня прыехаць забраць машыну з дзяржаўнымі нумарамі».

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць