Усяго патроху11

Што будуць паказваць беларускія афіцыйныя тэлеканалы ў дзень выбараў

Дзень прэзідэнцкіх выбараў, 19 снежня, — свята ў жыцці беларускага народа, таму беларускія тэлеканалы падрыхтавалі свае «найлепшыя» праграмы, каб адпаведна стварыць пазітыўны настрой у гледачоў і жаданне ісці галасаваць, а не на Плошчу.

На БТ адной з цэнтральных перадачаў стане канцэрт «Беларусь открыта миру». Стартуе ён а 10:15 і працягнецца да 12:00, другая частка будзе паказана з 15:35—17:00.

У 12:25 пакажуць культавы фільм «Белыя росы», у 18:30 — «Славянскі базар: Выбранае». «Суперлато» паставілі на 19:30, звычайна яно пачынаецца а 18-й.

Кожную гадзіну будуць выходзіць выпускі навінаў, дзе будзе агучвацца аператыўная інфармацыя з Цэнтрвыбаркама.

Ад 21-й — «Інфармацыйны канал», дзе, відаць, будуць абвешчаныя вынікі выбараў.

ОНТ. 10:15—13:00 — канцэрт — «Залатая калекцыя Песняроў», а 21:15 — праграма «Выбары-2010» (жывы эфір).

СТВ. 07:40 фільм «На спіне ў чорнага ката», дзе знялася ўнучка Лукашэнкі.

09:00 — «Гаворыць і паказвае Мінск. Радыё онлайн», 11:20 — Серыял «Салдаты. Залатыя серыі», 13:50 — фільм «Пакроўскія вароты», 17:25 — стужка Беларусьфільма «Чаклун і румба». 21:10 — Канцэрт Анатоля Ярмоленкі і ансамбля «Сябры».

На тэлеканале «Лад» амаль цэлы дзень будуць паказваць спартовыя праграмы: у 13:10 — біятлон (этап Кубка свету), у 17:50 — матч англійскай прэм’ер-лігі «Чэлсі» — «Манчэстэр Юнайтэд», у 19:50 — Хакей (U-20) Беларусь — Латвія, у 22:20 — фінал жаночага гандбольнага чэмпіянату Еўропы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць