Улада22

Лукашэнка прапануе супольныя вучэнні АДКБ

Беларусь прапануе стварыць інстытут партнёрства АДКБ. Аб гэтым гаворыцца ў звароце новага старшыні Рады калектыўнай бяспекі Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь заўсёды выступала за цеснае развіццё адносін арганізацыі як з іншымі міжнароднымі структурамі, так і з асобнымі дзяржавамі, адзначаецца ў звароце. «Толькі разам мы зможам забяспечыць бяспеку па перыметры, як кажуць, на подступах да рубяжоў АДКБ, — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. — Перакананы, што нам ёсць што прапанаваць і чым зацікавіць не толькі прыгранічныя краіны, але і дзяржавы на іншых кантынентах. Перспектывы гэтых ініцыятыў — пашырэне сферы ўплыву і павышэнне ролі арганізацыі на міжнароднай арэне і ў рэгіянальным плане».

На думку Лукашэнкі, яшчэ шмат трэба будзе зрабіць для таго, каб быў запушчаны ў дзеянне інструментарый КСАР. У якасці чарговага захаду на шляху ўмацавання і развіцця гэтых сіл Беларусь прапануе распрацаваць і зацвердзізць мэтавую праграму аснашчэння сучасным і сумяшчальным узбраеннем, сродкамі спецыяльнага прызначэння і сувязі, іншым рыштункам. Такая праграма будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню боегатоўнасці і аператыўнай сумяшчальнасці нацыянальных катынгентаў, лічыць кіраўнік дзяржавы.

У якасці ініцыятывы ў ваеннай галіне Беларусь таксама лічыць неабходным прыцягваць сілы і сродкі сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ для ўдзелу ў сумесных вучэннях, праводзімых у рэгіёнах калектыўнай бяспекі. На думку беларускага боку, фактар выкарыстання сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі прадэманструе міжнароднай супольнасці адзінства і магчымасці дзяржаў — членаў АДКБ рэагаваць на выклікі і пагрозы, а таксама гатоўнасць да сумесных дзеянняў па забеспячэнню калектыўнай бяспекі ў зоне адказнасці АДКБ. Такое ўзаемадзеянне станоўча зарэкамендавала сябе ў час беларуска-расійскага сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння «Захад-2009», у якім прынялі ўдзел і падраздзяленні Арменіі, Казахстана, Таджыкістана. У 2011 годзе на тэрыторыі Расіі плануецца правядзенне сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што будзе агульная зацікаўленасць усіх дзяржаў — членаў АДКБ прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве сваімі нацыянальнымі кантынгентамі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі5

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць