Грамадства11

Зерне смерці ў вольным продажы

11 сьнежня ў Менску актывістамі «Правага Альянса» была праведзеная

акцыя, скіраваная на прыцягненьне ўвагі насельніцтва краіны і дзяржаўнага кіраўніцтва да праблемы адкрытага продажу макавага насеньня, прапітанага опіумам.

Гэтае самае насеньне ўсім вядомым спосабам ў хатніх умовах ператвараецца ў небясьпечны наркотык, які па дзейнасьці не прайграе гераіну, а па ступені вынішчэньня арганізма нават пераўзыходзіць яго.

Такім чынам кожны наркаман пра дапамозе растваральніка, пліты і яшчэ парачкі падручных прыладаў можа «прыняць дозу» адразу дома.
Наступствы гэтага відавочныя — колькасьць наркаманаў павялічваецца з кожным годам, ня гледзячы на заявы ўладаў, што яны змагаюцца за паляпшэньне сітуацыі.

Таму альянсаўцы разам з актывістамі грамадзкай ініцыятывы «Антымак» ужо ня першы год спрабуюць падняць справу наркаманізацыі на найвышэйшы ўзровень, але кожны раз нешта ў дзяржаўных колах (ці нехта?) не дае справе абароту. Падрабязней аб сітуацыі вакол бубак мы паведамлялі ўжо раней. Але відавочна, што продаж опіумнага насеньня праходзіць пад «дахам» вышэйшых колаў краіны. Правы Альянс, у сваю чаргу, не зьбіраецца спыняць намаганьні па вызваленьні нашай краіны ад вольнага продажу наркотыка, які кожны год забірае здароўе й жыцьцё ў вялікай колькасьці нашай моладзі.

Адным з такіх намаганьняў і стала суботняя акцыя. Збор сяброў Правага Альянса быў прызначаны ў 12.30 ля галоўнага ўвахода на Камароўскі рынак. Далей удзельнікі акцыі накіраваліся да гандлёвага павільёна «Манетка», што адразу за паркінгам.

Там і знаходзіцца шапік, дзе на працягу болей пяці год адкрыта прадаецца опіумнае насеньне маку. Вось яно — месца, дзе дзяржава ў адкрытую гандлюе наркотыкамі.

Спачатку адным з сяброў Правага Альянсу была зроблена кантрольная закупка: у шапіку адразу перад вачыма журналістаў было набыта 200 грамаў опіумнага маку. 12 тысяч беларускіх рублёў — столькі сёньня каштуе сто грамаў сьмерці ў зернях. Адразу ж пасьля гэтага альянсаўцы заляпілі шапік налепкамі з тэкстам «Стоп наркотык», а самі зрабілі навялічкі пікет побач зь ім, дастаўшы плакаты адпаведнага зьместу. Адначасова з гэтым зьбіраліся подпісы ў падтрымку патрабаваньняў грамадзкай ініцыятывы «Антымак».

Але ўжо праз пару хвілінаў пасьля пачатку акцыі да пікету падышоў адміністратар рынка і ў рэзкіх выразах папрасіў актывістаў разысьціся, на што атрымаў адмоўны адказ і сам вымушаны быў рэціравацца, абяцаючы пры гэтым выклікаць міліцыю. Адсюль бачна, што кіраўніцтва рынку сітуацыю выдатна ведае, як і вышэйшае дзяржаўнае кіраўніцтва. Пікет прастаяў яшчэ некаторы час, а пасьля альянсаўцы мірна разышліся. Гэтая чарговая акцыя дапамагла прыцягнуць увагу насельніцтва краіны да праблемаў наркаманіі ў грамадзтве і дзяржаўнага патранажу над наркагандлярамі. Спадзяемся, што супольнымі намаганьнямі мы зможам перамагчы гэтую навалу на наш народ. Толькі разам грамадзтва можа палепшыць сітуацыю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць