Улада5555

Начштаба Някляева прызнаўся, што міліцыя не вінаватая. На ім сляды збіцця

Мяркуючы па адсутнасці «пакаянняў» пяці кандыдатаў у прэзідэнты, зламіць іх за першыя суткі не ўдалося.

За першыя суткі пасля арышту кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асобаў двое з іх выступілі з асуджэннем дзеянняў апазіцыі. Гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук і кіраўнік штаба Някляева, каардынатар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Першы канал паказаў невялікае інтэрв’ю Дзмітрыева, у якім той падзякаваў міліцыянтам за сітуацыю, што склалася на Калектарнай. Ён прызнаў, што гэта яны з Някляевым вінаватыя ў тым, што не прад’яўлялі дакументаў супрацоўнікам ДАІ і не давалі аглядзець аўтамабіль.

Пакуль няясна, ці была то рэальная заява, ці яна была атрыманая ў выніку нарэзкі розных фрагментаў.

Як і Раманчук, Дзмітрыеў выглядаў стомленым і прыгнечаным. Бачныя сляды пабояў.

«Калі мы разам збіраліся ісці да Плошчы, і для гэтага нам трэба была машына, што павязе гукаапаратуру, мы арганізаваліся ад офісу на Нямізе, што з’яўляецца штаб-кватэрай Някляева. І разам пайшлі па вуліцы Калектарнай. З вуліцы Калектарнай нам дарогу перагарадзіла машына ДАІ, і супрацоўнікі ДАІ папрасілі прадставіць дакументы і паказаць, што знаходзіцца ў машыне. У адказ на гэта мы вырашылі не прадстаўляць, а працягнуць рух.

Каб яго працягнуць мы спрабавалі адкаціць машыну назад, і мы разам з Някляевым пачалі яе раскачваць і каціць назад», — сказаў А.Дзмітрыеў.

Пасля гэта ў відэа была ўрэзка. «Ззаду з натоўпу пачалі высоўвацца п’яныя маладыя людзі. Завязалася бойка.

І міліцыя, што паспела своечасова, змагла гэтую бойку разняць. Супрацоўнікі міліцыі не вінаватыя ў тым, што здарылася», — зазначыў А.Дзмітрыеў.

Між тым журналісты адзначалі, што п'яныя маладыя людзі не належалі да калоны. Яны былі засланыя з невядомымі мэтамі. Такія самыя назіраліся ў іншых калонах дэманстрантаў.

Як вынікае з відэа з месца падзей, імаверна, мэтай нападу быў захоп гукаўзмацняльнай апаратуры, каб дэзарганізаваць пратэсты:

Меркавана, у следчым ізалятары КДБ, так званай «амерыканцы», утрымліваюцца кандыдаты ў прэзідэнты Някляеў, Саннікаў, Рымашэўскі, Статкевіч, Міхалевіч, жонка Саннікава Ірына Халіп і давераная асоба Рымашэўскага Павал Севярынец. Там могуць быць і дзясяткі іншых дзеячоў грамадства і культуры, знаходжанне якіх невядомае. Мяркуючы па тым, што іхных пакаяльных ці асуджальных заяваў не паказалі, зламіць іх за першыя суткі не ўдалося.

Дарэчы, такая аператыўнасць працы з затрыманымі паказвае на тое, што сцэнар правакацыі, разгону і арышту мога быць загадзя спланаваны.

Каментары55

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць