Ежа

У год белай коткі налягайце на рыбу

Сёння каля 250 мільёнаў чалавек у свеце маюць залішнюю вагу цела. І гэтая лічба пастаянна расце. Прычым рост назіраецца не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей.

Самая вялікая колькасць людзей з лішкам масы цела ў ЗША: больш за 60%. У Беларусі гэты паказчык складае каля 30–35%, што таксама істотна. Аб праблемах атлусцення і наступствах, да якіх можа прывесці гэтая паталогія, мы гутарым з дацэнтам, кандыдатам медыцынскіх навук, галоўным пазаштатным эндакрынолагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алай Шапялькевіч.

— Атлусценне — не проста нейкі касметычны дэфект, гэта сур’ёзнае хранічнае захворванне, той фактар рызыкі, які вельмі моцна павышае развіццё многіх сацыяльна значных хвароб. Вынікі эпідэміялагічных даследаванняў выявілі дакладную сувязь паміж павелічэннем распаўсюджанасці атлусцення і ростам захваральнасці на цукровы дыябет 2 тыпу, сардэчна-сасудзістыя захворванні, пэўныя формы раку.

— Якія прычыны найчасцей прыводзяць да атлусцення?

— Перш за ўсё праблемы залішняй вагі цела, на жаль, звязаныя з ладам жыцця чалавека. Цывілізацыя прынесла нам рафінаваныя прадукты, дзе ўтрымліваецца вельмі шмат цукру і тлушчаў. Асабліва гэта датычыцца схаваных тлушчаў, якія ёсць у розных соусах тыпу маянэзу, каўбасах, сасісках, сардэльках. Небяспеку нясуць і мучныя здобныя прадукты.

Развіццю атлусцення спрыяе маларухомы лад жыцця, а таксама стрэсы. Апошнія многія людзі імкнуцца «заядаць», у выніку чаго парушаюцца харчовыя паводзіны.

На ўсе гэтыя фактары чалавек можа і павінен уздзейнічаць сам.

— А спадчыннасць мае значэнне?

— Яна адыгрывае ролю не больш чым у 20–25 працэнтах выпадкаў. У асноўным, як я адзначыла, у лішніх кілаграмах вінаваты сам чалавек. Таму вельмі важна вызначыць лішнюю масу цела на пачатковай стадыі, а не тады, калі ў наяўнасці ўжо сур’ёзнае атлусценне, пры якім разбураюцца ўсе органы і сістэмы арганізма. Чалавек павінен насцярожыцца, калі за апошнія 2–3 месяцы ён набраў 3–5 кілаграмаў. У гэтым выпадку варта задумацца над тым, «што я раблю не так, чым харчуюся, чаму ідзе набор масы цела?»

— І якія меры павінен прыняць чалавек, калі заўважыў, што ў яго расце вага?

— Самае галоўнае — трэба, каб чалавек зразумеў, што гэтая сітуацыя ўжо не норма, а шлях да сур’ёзных захворванняў. Псіхалагічны фактар тут адыгрывае вялікую ролю. Важна хацець змяніцца і быць упэўненым, што жаданага выніку дасягнуць можна.

Калі такое разуменне ёсць, то для пачатку трэба весці і аналізаваць дзённік харчавання. Гэта дапаможа зрабіць урач-тэрапеўт або эндакрынолаг.

У дзённік запісваецца ўсё тое, што на працягу тыдня чалавек еў. Некаторыя людзі шчыра лічаць, што яны ядуць мала. А на самай справе, аналізуючы канкрэтную сітуацыю, мы бачым вельмі частыя памылкі. Напрыклад, чалавек думае, што ён толькі крыху перакусіў, але гэты «перакус» уключаў вельмі каларыйныя прадукты,

і пацыент з’еў амаль палову сутачнай нормы за адзін прыём, адсюль ідзе і павышэнне вагі.

Важна таксама прааналізаваць, як колькасна харчуецца чалавек: гэта былі сняданак, абед, вячэра ці не. Бо часам інтэнсіўная праца прымушае харчавацца ўвечары. Гэта вялікая памылка. Вечарам чалавек ужо фізічна неактыўны, а пры гэтым яшчэ паеў на ноч, і ў выніку ўся вялікая вячэра адразу пераходзіць у тлушчавую тканку. У дзённіку харчавання трэба адлюстраваць і аналізаваць фізічную актыўнасць за дзень. І не толькі спецыяльныя фізічныя трэніроўкі, але і штодзённую актыўнасць (прагулкі, працы ў садзе, прыборка кватэры, пад’ём па лесвіцы і г.д.).

— Як правільна вызначыць сваю вагу і ступень рызыкі для здароўя?

— Існуе такое паняцце як індэкс масы цела. Ён разлічваецца так: вызначце сваю вагу ў кілаграмах і рост у метрах. Паказчык масы цела ў кілаграмах падзяліце на паказчык росту ў метрах, узведзены ў квадрат. Атрыманая лічба і будзе вашым індэксам масы цела. Для прастаты разлікаў ва ўрачоў ёсць спецыяльныя вызначальнікі індэкса масы цела, якія супастаўляюць рост і вагу. Нармальны індэкс масы — гэта лічба 25, 25–30 — лішак масы цела, але яшчэ не атлусценне, больш за 30 — ужо атлусценне, якое дзеліцца на 1-ю, 2-ю і 3-ю ступені.

— Як вы ставіцеся да навамодных «хуткіх» дыет для пахудзення?

— Любая дыета добрая, калі яна грунтуецца на прынцыпах здаровага харчавання. Гэтыя прынцыпы зразумелыя. Харчаванне павінна быць нізкакаларыйным. Звычайна чалавеку цалкам дастаткова каля 2 тысяч кілакалорый удзень. У ежу варта ўключаць больш садавіны і агародніны. Харчавацца трэба рэгулярна, не грэбаваць сняданкам і абедам. Калі дыета ўключае гэтыя прынцыпы, то яе можна прытрымлівацца.

— Што б вы параілі прыгатаваць да святочнага стала, каб не было рызыкі «наесці» лішніх кілаграмаў?

— Перш за ўсё я б параіла правесці свята з радасцю, бо ў любым сацыяльным захворванні ёсць яшчэ такі фактар рызыкі як стрэс. А свята — гэта радасць у жыцці, самая магутная антыстрэсавая праграма. Каб не «наесці» лішніх кілаграмаў, пабольш налягайце на гародніну і стравы з яе.

Наступіў год Белага Ката. А гэтая жывёліна любіць рыбку. Таму рыбныя стравы — калі ласка на стол, яны не такія тлустыя, як мяса. Даспадобы пушысціку і малако. З нятлустых малочных прадуктаў таксама можна прыгатаваць ласункі. Можна зрабіць смачны, прыгожы і карысны стол.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці2

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць