Грамадства66

Падчас ператрусу ў актывіста «Гавары праўду» забралі ўсе грошы сям'і

Следчы Цыбульскі паквапіўся нават на банкноту ў дзесяць злотых.

Днём 14 студзеня у кватэры, дзе пражывае былы каардынатар выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Алег Ладуцька, адбыўся ператрус. Ператрусам кіраваў следчы Цыбульскі з Ленінскага РУУС.

Не здолеўшы дазваніцца да самога Алега, якога зараз няма ў Менску, міліцыянты пазванілі на працу яго маці Наталлі і паведамілі, што калі яна не прыедзе, то дзверы ў кватэру будуць узламаныя. У кватэры ў той момант знаходзіўся састарэлы бацька Наталлі Ладуцька, які не быў у стане цалкам адэкватна рэагаваць на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі.

Не дачакаўшыся прыезду Наталлі Ладуцька, Цыбульскі выклікаў з ЖЭСу слесара і загадаў яму ўзламаць дзверы кватэры. Ператрус пачаўся ў адсутнасць гаспадыні.

«Я толькі пад самы канец паспела пад’ехаць. Усё ў кватэры было перавёрнута з ног на галаву. Забралі камп’ютар, дыскі, некалькі нацыянальных сцягоў, кнігі Някляева і Пазняка. Мне асабліва шкада іх, бо там аўтографы ад аўтараў…», —
распавядае Наталля Ладуцька.

Акрамя ўсяго гэтага, супрацоўнікі міліцыі знеслі з кватэры Наталлі Ладуцька і немалую суму грошай. «Я ў сваёй асабістай спальні захоўвала зберажэнні. 9750 долараў, 450 еўра. Дык і гэта ўсё забралі, сказалі, што следства зацікаўленае праверыць гэтыя грошы, ці не фальшывыя, адкуль паходзяць. Забралі нават 10 злотых (прыкладна 10 тысяч беларускіх рублёў). Я вельмі зараз турбуюся, ці вернуць мне грошы. Гэта мае асабістыя, я доўга збірала іх», — распавяла спадарыня Ладуцька ў размове з карэспандэнтам «НН».

Наталля Ладуцька збіраецца падаваць скаргу ў Генпракуратуру.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі6

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімальная норма — 100 кіламетраў у дзень: жыхар Пінска аб'ехаў на ровары ўсе раёны Беларусі4

Дактары рыхтуюць Ксюшу з СМА да генна-замяшчальнай тэрапіі

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання1

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя14

«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»29

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі6

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі6

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць