Культура66

Жонка прэзідэнта Польшчы наведала канцэрт у падтрымку «Нашай Нівы» ў Варшаве

Музыкі супольна выканалі знакавую песню «Муры».

16 снежня ў канцэртнай студыі Польскага радыё ў Варшаве прайшоў канцэрт салідарнасці «Пачуй Беларусь — Культура супраць дыктатуры», падрыхтаваны 2-й праграмай Польскага радыё.

Канцэрт быў дабрачынны. Арганізатары абвясцілі, што сродкі, атрыманыя за білеты, на продажы значкаў і плакатаў, будуць пералічаныя НН. «У той дзень, калі мы меркавалі, што можам зрабіць для Беларусі, якраз адбыўся ператрус у НН, — кажа прадусар акцыі Ігар Знык. — І адразу з’явілася ідэя зрабіць такую акцыю ў падтрымку газеты».

На канцэрт у нядзельны вечар прыйшло трохі моладзі, трохі беларускіх студэнтаў, але слухацкую большасць складалі палякі сталага веку, для якіх і дыктатура, і салідарнасць — не словы, а частка жыццёвага досведу.
Прысутнічала на канцэрце і жонка прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага — Ганна. Пасля канцэрта яна пагутарыла з музыкамі і арганізатарамі. Таксама, паводле папярэдніх звестак, на канцэрце збіралася быць жонка пасла Беларусі ў Польшчы. Як паведамілі арганізатары, ім тэлефанавалі з беларускага пасольства і запытвалі, ці зможа «пані паслова» сказаць прамову са сцэны. Калі арганізатары не пагадзіліся, інфармацыя пра візіт не была пацверджаная афіцыйна.
Затое ад беларускага пасольства прыйшоў супрацоўнік з характэрным непранікальным выразам твару.

На сцэне ж выступалі мінскія гурты «Рэха» і «WZ-Orkiestra». Спявала фантастычны фолк Наста Някрасава. Чытаў творы Багдановіча, Танка, Арлова, Някляева і Хадановіча ў польскіх перакладах знакаміты кінаактор Адам Ферэнцы.

Пры канцы музыкі супольна выканалі знакавую для польскага змагання за незалежнасць песню «Муры». Пры канцы 2010 года яе з польскай мовы пераклаў Андрэй Хадановіч. У яго выкананні "Муры" прагучалі з трыбуны плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Зала вітала песню воплескамі і стоячы.

Дзякуем за такую салідарнасць.

Каментары6

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць