Культура5454

Белсат: «Мы не гатовы прапанаваць працу Дарафееву»

«Буду вучыцца, удасканальваць сваю замежную мову і разглядаць прапановы», — расказаў пра свае планы супрацоўнік АНТ Сяргей Дарафееў пасля таго, як страціў эфір. Ягоныя перадачы «Выбар» і «Выбар+" зніклі з праграмы перадач канала.

«Наша Ніва» вырашыла пацікавіцца, ці можа адстаўны вядучы разлічваць на працу на адзіным беларускім недзяржаўным канале «Белсат». З такім пытаннем мы звярнуліся ў прэс-службу тэлеканала.

«Мы не гатовы прапанаваць працу Сяргею Дарафееву», — паведаміў прэс-сакратар Сяргей Пялеса.

19 студзеня Сяргей Дарафееў прызнаў, што ток-шоу «Выбар» не вернецца ў эфір. «Я выйшаў з пазапланавага адпачынку. Сёння ў мяне адбылася сустрэча з кіраўніцтвам канала, дзе быў пазначана кола маіх абавязкаў пасля эфіру 19 снежня. Кіраўніцтва той праграмай засталося незадаволена. Я працягваю заставацца дырэктарам дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ.

Дарафееву не даравалі шэрагу пытанняў да Лідзіі Ярмошынай у часе ток-шоу «Выбар», прысвечанага вынікам прэзідэнцкіх выбараў.

Ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.

Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас прэс-канферэнцыі назваў Дарафеева «хлопчыкам-журналістам, якога трэба паставіць на месца».

Каментары54

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства4

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць