Меркаванні11

Кудрын: дарогі ў ЗША будуць як у Расіі, калі Абама скароціць бюджэт на 20%

Дарогі ў галоўных гарадах ЗША неўзабаве могуць стаць такімі ж, як у Расіі, калі адміністрацыя Барака Абамы не перагледзіць асноўныя прыярытэты бюджэтнага фінансавання,
заявіў на канферэнцыі «Тройкі Дыялогу» расійскі віцэ-прэм’ер Аляксей Кудрын.

«Я глядзеў бюджэты Штатаў, яны мусяць быць скарочаныя на 15–20%. Да гэтага цяжка прывыкнуць. Дарогі ў галоўных гарадах ЗША будуць, як у нас у Расіі. Будзе складаная перабудова палюсоў росту», — сказаў Кудрын.

Паводле апублікаванага ў студзені прагнозу бюджэтнага ўпраўлення Кангрэса ЗША, бюджэтны дэфіцыт ЗША ў 2011 фінансавым годзе можа скласці $1,48 трлн даляраў (9,8% ад ВУП), у той час як па выніках 2010 фінансавага года ён склаў $ 1,29 трлн (8,9% ВУП). Дзейная адміністрацыя ЗША падвяргаецца жорсткай крытыцы за тое, што не можа даць рады бюджэтнаму дэфіцыту і пастаянна павышае ўзровень дзяржпазыкі, якая перавысіла, паводле апошніх ацэнак, $14 трлн.

Асноўнай праблемай сусветнай эканомікі Кудрын назваў захаванне дысбалансаў.

«Асноўны дысбаланс быў звязаны з тым, што ў ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краінах было высокае спажыванне і нізкія зберажэнні. Краіны, што развіваюцца, мелі высокія зберажэнні. Гэты дысбаланс не пераадолены», — сказаў Кудрын.

Прагназуючы далейшае развіццё сусветнай эканомікі, ён адзначыў, што «ў Кітаі будзе некаторае зніжэнне тэмпаў росту. «Таму Кітай можа запаволіць і зменшыць свой уплыў на рост», — падкрэсліў Кудрын. У сувязі з гэтым, па словах кіраўніка расійскага Мінфіна, Расія мае добрыя стабільныя перспектывы росту пры захаванні сваіх базавых фундаментальных паказчыкаў.

«Нягледзячы на старэнне насельніцтва, якое будзе для нас сур’ёзным выклікам, у нас сапраўды добрыя магчымасці прайсці шлях мадэрнізацыі», — заявіў Кудрын.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць