Грамадства44

Мілана Міхалевіч: «За кратамі мужу выпісалі лекі ад падвышанага ціску»

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які зараз знаходзіцца за кратамі і абвінавачваецца ў арганізацыі і ўдзеле ў «масавых беспарадках», атрымала ад яго лісты.

" Іх прыйшло адразу тры, — гаворыць Мілана Міхалевіч. — Лісты ад Алеся заўжды прыходзяць па два-тры адразу».

Вось што палітык напісаў жонцы: «Пішу табе лісты кожны будні дзень, па выходных няма сэнсу, бо толькі ў панядзелак іх аддаюць на праверку», — цытуе ліст Мілана. — Увогуле ён піша, што адчувае сябе нармальна, са здароўем праблем няма… Гэта пры тым, што на прыканцы мінулага тыдня ён даслаў ліст сваёй сястры, дзе напісаў, што яму прызначылі сродак для паніжэння ціска… Увогуле ў Алеся на волі ніколі не было праблем са здароўем, ні з ціскам, ні з сэрцам… Я не ведаю, што там за кратамі такое адбываецца, і чаму Алесю выпісалі гэтыя лекі…»

Акрамя таго, Алесь Міхалевіч даслаў ліст сваё старэйшай дачцы — нават за кратамі ён застаецца клапатлівым бацькам: «Вітаю, Лесенька», — напісаў Алесь. — Я таксама па табе вельмі сумую, мне цябе вельмі не хапае. Рады, што ты навучылася катацца на каньках на адной назе, абавязкова мне прадэманструеш. Перадавай прываітанне сяброўкам і іх бацькам, а таксама нармальна харчуйся ў сталовай, пастарайся есці менш чыпсаў і салодкага… Як прыйду, пастараюся аддаць цябе зноў на танцы."

З гэтага ліста Мілана Міхалевіч здагадалася, што Алесь атрымаў як мінімум адзін ліст ад сваёй дачкі. Праўда, малюнкі, якія Леся разам з лістом адпраўляла тату, Міхалевічу, напэўна, не перадалі…

Што тычыцца спробы Міланы Міхалевіча дабіцца спаткання з мужам, то пакуль ніякага выніку гэтыя спробы не далі: «Вядома, што наш зварот зараз перанакіраваны начальніку следчага ўпралення КДБ Беларусі. Адбылося гэта яшчэ 21 студзеня, пакуль адказу няма».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць