Спорт

«Залаты мяч» атрымаў Бэрлінскі мур

Паводле вынікаў традыцыйнага штогадовага апытаньня францускага часопісу France football найлепшым гульцом Эўропы прызнаны італьянскі абаронца мадрыдзкага «Рэала» Фабіё Канавара.

Паводле вынікаў традыцыйнага штогадовага апытаньня францускага часопісу France football найлепшым гульцом Эўропы прызнаны італьянскі абаронца мадрыдзкага «Рэала» Фабіё Канавара. Ён апярэдзіў у апытаньні яшчэ аднаго італьянца, брамніка Джанлюіджы Буфона і францускага нападніка Т’еры Анры. Апошнім разам італьянец атрымліваў «Залаты мяч» у 1993 г. – тады ўладальнікам стаў Рабэрта Баджа.

Перамога Канавара не выглядае сэнсацыйнай. Зборная Італія, якую выводзіў на поле з капітанскай павязкай Фабіё Канавара, сёлета перамагла на сусьветным чэмпіянаце ў Нямеччыне. Канавара ўлетку цэмэнтаваў італьянскую абарону, якую прызналі самай надзейнай на чэмпіянаце.

Прызнаньне найлепшым гульцом Эўропы абаронцы ня ёсьць нормай, перад Канаварам такі прыз дзесяць гадоў таму атрымліваў немец Маціяс Замер, пасьля таго «Залаты мяч» абаронцам не давалі.

Фабіё Канавара 33 гады. Ён нарадзіўся ў Нэапалі, там жа правёў свае першыя сэзоны ў прафэсійнай кар’еры. Пасьля ў ягонай біяграфіі пачалі зьяўляцца новыя старонкі «Парма», «Інтэр», «Ювэнтус». Сёлета пасьля карупцыйнага скандалу на Апэнінах Канавара перабраўся ў мадрыдзкі «Рэал».

У складзе «Скуадры адзуры» Канавара правёў 105 матчаў, у якіх забіў адзін гол. Летась у верасьні Фабіё Канавара прылятаў у Менск на матч адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету-2006. Тады акурат Канавара, які вывеў на матч апэнінцаў, кіраваў экзэкуцыяй, што ўчынілі будучыя чэмпіёны сьвету беларусам – 1:4.

Фабіё не адзіны футбаліст у сям’і. За «Напалі» цяпер гуляе ягоны брат Паола, які, праўда, не дасягнуў такіх посьпехаў, як брат. Некалі Фабіё з Паўла разам гулялі за «Парму». Яны і сёньня яшчэ спадзяюцца, што некалі разам апрануць саколкі адной каманды.

Фабіё Канавара за надзейнасьць і трываласьць мае мянушку «Бэрлінскі мур». Сусьветныя таблёйды ўпарта робяць зь сёлетняга ўладальніка «Залатога мяча» футбольны сэкс-сымбаль. І сапраўды, Канавара мае тысячы прыхільніцаў ва ўсім сьвеце, але чым яшчэ славіцца нэапалітанец, дык гэта стабільнасьць у шлюбе са сваёй жонкай Даніэлай. Фабіё мае траіх дзяцей, двух сыноў і дачку. Старэйшы сын – Крысьціян, ужо вырашыў, што таксама, як тата, хоча стаць футбалістам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць