Спорт77

«Не пакідайце ж мовы нашай…»

У Дзень роднай мовы Goals.by высвятляў, ці карыстаюцца вядомыя прадстаўнікі айчыннага спорту ў штодзённым жыцці мовай сваіх продкаў.

У Дзень роднай мовы Goals.by высвятляў, ці карыстаюцца вядомыя прадстаўнікі айчыннага спорту ў надзённым жыцці мовай сваіх продкаў. Таксама мы даведаліся, як яны вывучалі матчыну мову ў школе і ці аддалі б сваіх дзяцей у беларускамоўную школу. І, канечне, мы папрасілі перакласці некаторыя словы на рускую мову.

Анатоль Буяльскі: «Размаўляць лягчэй па-польску»

Хто: галоўны трэнер сборнай Беларусі па баскетболе

Словы: «У штодзённым жыцці беларускай мовай, нажаль, не карыстаюся. Але вось як раз сёння анкету на па-беларуску запаўняць трэба было. У школе я мову вывучаў нармалёва, але ж у нас яе было толькі дзве гадзіны на тыдзень. Чытаю я па-беларуску вольна, разумею ўсё. Але вось размаўляць мне нават лягчэй па-польску. Дзеці мае ў рускамоўных школах вучыліся: малодшая дачка зараз у чацверты клас ходзіць».

Пераклад. «Ветразь?» — «парус», па-мойму.

«Кава?» — гэта ж «кофе».

«Люстэрка?» — вядома ж, «зеркало».

Андрэй Міхалёў: «Ведаю толькi «хуткасць» і «моцнасць»

Хто: капітан хакейнага «Дынама»

Словы: «Звычайна беларускай мовай не карыстаюся. Але ж калі прыязджаю ў вёску, то веданне мовы прыходзіцца дарэчы. Апошні раз па-беларуску размаўляў, хутчэй за ўсё, як раз летам. А ў школе мне, па-мойму, па мове чатыры было. Дзяцей сваіх у беларускамоўную школу аддаў бы, а чаму не?»

Пераклад. «Ветразь?» — так, пачакайце… Не, не ведаю.

«Кава?» — м-м-м

«Люстэрка?» — не, не скажу.

Ну нічога сабе ў вас пытанні! Я толькі ведаю «хуткасць», «моцнасць» — вось такія словы.

Аляксандра Герасіменя: «Дзяцей у беларускамоўную школу не аддала б»

Хто: чэмпіёнка Еўропы па плаванні

Словы. «У прынцыпе, у штодзённым жыцці беларускай мовай не карыстаюся. Часам, канечне, прыходзілася, але болей, скажам так, у эксперыментальных мэтах. У школе з моваю ўсё было добра, адзнакі нармалёвыя стаялі. Дзяцей бы ў беларукамоўную школу, напэўна, усё ж не аддала».

Пераклад. «Ветразь?» — м-м-м, вось я сэнс разумею, але перакласці складана.

«Кава?» — «чай», здаецца.

«Люстэрка?» — а, ну гэта ж «зеркало»!

Сяргей Пузанкевіч: «Праводзім такую «беларусізацыю»

Хто: прэс-сакратар ФК «Тарпеда» Жодзіна, адзінай каманды ў краіне, на майках якой прозвішчы футбалістаў пішацца па-беларуску. Таксама на беларускай мове працуе дыктар жодзінскага стадыёна. Гэта не дзiва, бо дыктарам сам Пузанкевiч i з`яўляецца.

Словы. «У штодзённым жыцці па-беларуску размаўляю не заўжды. Але паколькі я яшчэ выкладаю ў школе гісторыю Беларусі, то мова займае ў маім жыцці важнае месца. З 1993 года я пішу артыкулы ў мясцовай газеце толькі па-беларуску. З гэтага ж часу беларуская мова гучыць і на нашым жодзінскім стадыёне. Толькі большасць людзей — рускамоўныя, таму часам прыходзіцца пераходзіць на рускую мову. Кіраўніцтва і гульцы клуба добра ставяцца да таго, што мы праводзім такую «беларусізацыю»: у нас жа дзве дзяржаўныя мовы. Сын мой вучыўся спачатку ў беларускамоўным класе, але потым, у сувязі з палітычнымі змяненнямі, у нашай школе ніводнага такога класа не засталося. Канечне, мяне ніхто не паслухае, але на маю думку наша краіна паступова павінна ісці да кіруючага становішча беларускай мовы. Тут варта ўзгадаць знакамітыя словы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

Пераклад. Не склаў цяжкасцяў для Сяргея.

Рэдакцыя Goals.by шчыра віншуе ўсіх спартоўцаў, а таксама аматараў спорту з Днём роднай мовы!

Каментары7

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць