Улада88

Ханс-Георг Вік: Калі Лукашэнка не разумее, ЕС увядзе эканамічныя санкцыі

Жорсткія прысуды актывістам апазіцыі і журналістам не застануцца для дыктатарскага рэжыму без наступстваў.
Кіраўнік нямецкай праваабарончай арганізацыі «Правы чалавека ў Беларусі» Ханс-Георг Вік лічыць, што пераслед апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі будзе працягвацца.

Экс-кіраўнік місіі АБСЕ ў Менску, а цяпер кіраўнік нямецкай праваабарончай арганізацыі «Правы чалавека ў Беларусі» Ханс-Георг Вік у інтэрв’ю Deutsche Welle назваў магчымыя прычыны пераследу удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня, што працягваецца ў Беларусі.

— Чаму беларускія ўлады працягваюць пераследваць сваіх апанентаў, нягледзячы на ціск, які здзяйсняецца на іх з боку Захаду і Расеі?

— Я думаю, што пераследы актывістаў і прадстаўнікоў апазіцыі, што адбываюцца сёння ў Беларусі, з’яўляюцца наступствам таго, як Лукашэнка ацаніў сваё цяперашняе становішча. Ён адчувае сябе пад пагрозай у сувязі з ростам незадаволенасці сярод беларусаў, якая тычыцца як яго самога, так і ў цэлым аўтарытарнай сістэмы ў краіне. Такія настроі можна адсачыць па выніках галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, пра што кажуць незалежныя назіральнікі і якія не ў карысць цяперашняга кіраўніка дзяржавы.

— Вы падзяляеце думку, што ўсе што палітзняволеныя, што з’явіліся ў Беларусі пасля 19 снежня, з’яўляюцца закладнікамі ў гандлі з Еўразвязам?

— Я не лічу, што тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, улады будуць выкарыстоўваць у якасці закладнікаў у гандлі з Еўразвязам. Ціск у дачыненні да гэтых людзей прымяняецца, таму што яны ўяўляюць небяспеку для Лукашэнкі. І гэтыя працэсы будуць працягвацца, для таго каб запалохаць насельніцтва і апраўдаць аўтарытарныя метады кіравання. Я не выключаю, што ў будучыні, калі рэпрэсіі прынясуць патрэбны ўладам вынік, палітвязняў выпусцяць на волю, зрабіўшы такім чынам «крок насустрач» ЕЗ.

— Наколькі верагодна, што Брусэль усё ж ўвядзе эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму, калі рэпрэсіі і вынясенне абвінаваўчых прысудаў па справе аб масавых беспарадках працягнуцца?

— Паколькі меры аказання ціску, што прымяняліся Захадам да гэтага часу, на Лукашэнку не здзяйсняюць ніякага ўздзеяння, не выключана, што эканамічныя санкцыі будуць уведзеныя. У гэтым сэнсе эфектыўным інструментам маглі б стаць санкцыі, што датычацца продажу беларускіх нафтапрадуктаў на еўрапейскім рынку. Але я не думаю, што такое рашэнне ўжо наспела.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам2

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам2

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць