У нядзелю на81-м годзе жыцця памёр тэатразнавец і тэлевядучы Віталь Вульф.
Заўсёды здаецца, што ў гэтым свеце ёсць яшчэ пастаянныя велічыні. Менавіта таму паведамленні аб шпіталізацыі Віталя Вульфа ў сярэдзіне мінулага месяца практычна прайшлі ніжэй за радары — за час існавання «Срэбнага шара» паспела вырасці цэлае пакаленне, а перадачы Віталя Якаўлевіча былі канстантай, хіба што змянілі сем гадоў таму Першы канал на другі. Не атрымалі рэзанансу і навіны пра тое, што стан вядучага пагоршыўся — некалькі дзён таму ён быў пераведзены ў рэанімацыю Боткінскай бальніцы. Учора ўвечары Віталь Вульф памёр.
Тым, каму цяпер менш за трыццаць, напэўна, цяжка ўявіць, што галавакружная кар’ера, якую зрабіў Віталь Якаўлевіч на тэлебачанні — толькі апошні раздзел у яго біяграфіі.
Больш за тое, абставіны ўсё жыццё перашкаджалі яму звязаць лёс з тэатрам. Бацька, вядомы бакінскі юрыст, марыў бачыць сына прадаўжальнікам традыцыі і настояў на тым, каб Вульф паступіў на юрфак МДУ. Выбару не заставалася — у 1961 годзе ён выйшаў з універсітэцкіх сценаў з кандыдацкай ступенню і
Віталь Якаўлевіч любіў паўтараць, што ўсё жыццё займаўся толькі тым, што любіў, і гэты намер не быў зламаны нічым, уключаючы той факт,
што наступныя пяць гадоў пасля заканчэння навучання ён не мог нікуды ўладкавацца на працу.
Яго артыкулы пра тэатры, у які ён хадзіў ледзь не па некалькі разоў на дзень, не публікавалі, даводзілася перабівацца перакладамі і здымаць кут на Садовым кальцы.
Сам Віталь Якаўлевіч казаў, што не любіць успамінаць гэтыя гады, і толькі аджартоўваўся: «Гэта быў цудоўны час! Я ляжаў на канапе».
Уладкаванне на працу ў Інстытут міжнароднага рабочага руху Акадэміі навук СССР — яшчэ адна дзіўная гісторыя. Вульф расказваў, што зусім выпадкова ўбачыў у «Вячэрняй Маскве» аб’яву пра набор малодшых навуковых супрацоўнікаў з навуковай ступенню. Яго ўладкавалі ў прававы аддзел, дзе ён без усялякага, па яго словах, інтарэсу прапрацаваў некалькі месяцаў. Праз некаторы час, яго выклікалі «на дыван» і паведамілі, што прыйшоў час развітацца, бо сімпатычны чалавек — гэта не прафесія.
Атрымаўшы адтэрміноўку ў месяц, ён сустрэў у калідоры філосафа Мераба Мамардашвілі, які працаваў у суседнім аддзеле.
Справа ў тым, што інстытут ершапачаткова павінен быў займацца вывучэннем грамадскай свядомасці Захаду, а ніякім не рабочым рухам, а назва была прыдуманая выключна дзеля таго, каб яго зацвердзіў Суслаў. Там працавала плеяда бліскучых інтэлектуалаў, сярод якіх быў і Мамардашвілі, што якраз і займаўся вывучэннем грамадскай свядомасці. З ім і прапрацаваў Вульф наступныя трыццаць гадоў. Там жа займаўся вывучэннем руху хіпі, там абараніў і дысертацыю «Тэатральная Амерыка
Пастаянная праца, непасрэдна звязаная з тэатрам, дазволіла нарэшце займацца любімай справай. У гэтыя гады Вульф пачаў перакладаць п’есы Тэнесі Уільямса, Самерсэта Моэма, Юджына О’Ніла.
Акрамя таго, ён апынуўся яшчэ бліжэй да тэатральнага жыцця — у Маскве грымелі спектаклі «Современника» і Тэатра імя Маякоўскага, многія з актораў якіх ужо зрабіліся сябрамі Віталя Якаўлевіча, а ў далейшым і героямі яго праграмаў.
Самі праграмы з’явіліся толькі ў пачатку
Вульф казаў, што не можа рабіць перадачы пра тых, каго ён не любіць, і вінаваціў сябе ў непрафесіяналізме — яго любоў не заўсёды грунтавалася на аб’ектыўных крытэрах.
Калі гэта і так, то глядач гэтага не заўважаў — пры ўсім багацці крытыкаў слова Віталя Якаўлевіча было адным з самых важкіх. Мабыць, таму, што ніхто больш не наважваўся ўзяць на сябе працу стварыць корпус праграм, па якіх можна вывучаць гісторыю культуры другой паловы XX стагоддзя. Ніхто больш, урэшце, не валодаў вульфаўскай інтанацыяй. Інтанацыяй чалавека, паводле яго самавызначэння, адначасова эмацыйнага і рацыянальнага.
Калі Віталя Якаўлевіча пыталіся пра яго думку аб сённяшнім тэатры, ён цвёрда адказваў у тым сэнсе, што тэатр занадта камерцыялізаваўся, але потым, замест выкрывальнай тырады, называў найлепшыя з апошніх пастановак, за якімі не пераставаў сачыць да апошніх гадоў.
У яго меркаваннях ніколі не было ганарыстасці, але быў арыстакратызм чалавека, які аддаў тэатру сваё жыццё. У адным з інтэрв’ю ён наракаў, што людзі забыліся значэнне слова «зорка» (тып асобы, які сумяшчае недасягальнасць для натоўпу і ілюзорную даступнасць). Ён і расказваў не пра знакамітасцяў, што змяняюцца раз на сезон, а пра сапраўдных зорак, тактоўна не заўважаючы, што ўжо і сам даўно з’яўляецца адной з іх.
Каментары