Грамадства11

Казулін адмаўляецца спыніць галадоўку

Беспасьпяхова закончылася спроба Ірыны Казулінай падчас сустрэчы з мужам у калёніі ўгаварыць яго спыніць галадоўку. Зьняволены палітык галадае ўжо 47 дзён.

Беспасьпяхова закончылася спроба Ірыны Казулінай падчас сустрэчы з мужам у калёніі ўгаварыць яго спыніць галадоўку. Зьняволены палітык галадае ўжо 47 дзён.

Сустрэча Ірыны Казулінай з мужам доўжылася каля трыццаці хвілін. Ірына кажа, што Аляксандар Казулін моцна схуднеў, але трымаецца бадзёра. На просьбу спыніць галадоўку палітык адказаў адмовай – ён лічыць, што асноўныя ягоныя патрабаваньні ня выкананыя.

Аляксандар Казулін па-ранейшаму дамагаецца, каб адна з краінаў «вялікай васьмёркі» паставіла на разгляд у Радзе бясьпекі ААН беларускае пытаньне. Другім патрабаваньнем ёсьць зварот у ААН Палітычнай рады дэмакратычных сілаў Беларусі адносна парушэньня правоў чалавека ў краіне. Палітык дамагаецца, каб Палітычная рада зьвярнулася й да прэм’ера Сідорскага з прапановай узяць у свае рукі ўладу. Паводле Ірыны Казулінай, яе муж мяркуе, што гэта ўсё выканальна.

(Казуліна:) «Ён нагадаў, што свае патрабаваньні выставіў яшчэ 20 верасьня, сёньня ўжо сьнежань. Я яму тлумачыла наконт амбасадараў з краінаў Эўразьвязу – што, магчыма, у іх ёсьць нейкія цяжкасьці. Ён адказаў, што разумее, што разгляд беларускага пытаньня ня можа адбыцца дакладна заўтра. Але, на ягоную думку, рэальна хаця б заявіць пра намер гэта зрабіць. Ён ня лічыць, што гэта невыканальнае патрабаваньне, і не разумее, чаму гэтага ня робяць».

Ірына Казуліна зрабіла выснову, што адміністрацыя калёніі зацікаўленая ў тым, каб сытуацыя з галадоўкай Аляксандра Казуліна хутка разьвязалася. Паводле яе, мужу прапанавалі па заканчэньні галадоўкі лекавацца ў рэспубліканскім турэмным шпіталі, але ад гэтай прапановы Аляксандар Казулін адмовіўся. «Як чалавек моцны, ён лічыць, што сам справіцца з галадоўкай», – кажа Ірына Казуліна.

У Віцебск разам з Ірынай Казулінай езьдзіў былы дэпутат Сяргей Скрабец, які яшчэ тры тыдні таму ў калёніі «Віцьба-3» галадаў разам з Аляксандрам Казуліным. Сёньня на спатканьне з Казуліным Скрабца не пусьцілі. Аднак яму ўдалося пагутарыць з супрацоўнікамі адміністрацыі пра тое, як бавіць час ягоны сябра. Сяргею Скрабцу апавялі, што Аляксандар Казулін шмат шпацыруе, чытае, наведвае душ.

(Скрабец:) «Сёньня раніцай ён прыняў душ і нават наведаў турэмную цырульню. Рыхтаваўся да сустрэчы з жонкай, бо пачуў па Радыё Свабода, што яна прыедзе».

Сёньня ідзе 47-мы дзень галадоўкі Аляксандра Казуліна. Паводле турэмных дактароў, за час галадоўкі палітык схуднеў на 26 кіляграмаў. Дактары адзначаюць, што ў Казуліна небясьпечна зьнізіўся ціск і тэмпэратура цела.

Нагадаем, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня за хуліганства й арганізацыю вулічных беспарадкаў. Вінаватым сябе Казулін не прызнае й тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»28

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

Наш выхад з Данбаса не спыніць Пуціна: Зяленскі назваў чаканні ЗША недальнабачнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць