Грамадства5757

Алесь Міхалевіч падаў голас і рыхтуе відэазварот з-за мяжы (аўдыё)

Мяркуецца, што ён знаходзіцца ў Празе.

У паведамленні, якое з’явілася на сайце «Руху за свабоду», палітык пацвярджае, што знаходзіцца па-за межамі Беларусі, і што ў яго ўсё добра. Цягам бліжэйшага тыдня ён збіраецца зрабіць відэазварот.

Палітык гэта зрабіў, каб развеяць сумневы наконт ягонага месцазнаходжання, бо з мінулай нядзелі нібыта ніхто не чуў ягонага голасу.

«Я Алесь Міхалевіч. Са мной усё добра, я знаходжуся па-за межамі Беларусі. Ведаю, што ў ЖЖ у суполцы бай-палітыкс, і ў іншых месцах шмат каментароў, што ніхто не чуў мой голас апошнім часам. Сёння я размаўляў з Юрасём Губарэвічам, а на працягу бліжэйшага тыдня я збіраюся зрабіць відэазварот».

***

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч распавёў пра гутарку з Міхалевічам:

«У ноч на 16 сакавіка я гаварыў з ім караценька праз скайп менавіта голасам».

Губарэвіч упэўнены, што Алесь Міхалевіч жывы-здаровы і ў бяспечным месцы. Ён кажа, што

на пытанне пра сваё цяперашняе месцазнаходжанне Міхалевіч не адказаў:

«Але ён паведаміў, што сочыць за падзеямі ў Беларусі і ведае пра рэзананс, выкліканы яго ад’ездам. Алесь збіраецца зрабіць відэазварот, каб зняць усе магчымыя пытанні ў звязку з ягоным „знікненнем“ і распавесці пра тое, як ён зараз уладкаваны і якія мае планы», — кажа Юрась Губарэвіч.

***

15:16

Мяркуецца, што Алесь Міхалевіч зараз знаходзіцца ў сталіцы Чэхіі - Празе, паведамляе сайт АДС. Раней прайшла інфармацыя, што яго бачылі ў кіеўскім аэрапорце "Барыспаль".

Каментары57

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў32

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць