Грамадства44

Беларусы сталі больш спажываць гарэлкі

Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені-лютым 2011 года узрасла на 2,6% у параўнанні са студзенем-лютым 2010 года. З кастрычніка 2009 па студзень 2011 года адзначалася скарачэнне рэалізацыі гэтага алкагольнага напою.

Паводле звестак Белстата, продаж гарэлкі склаў 1 млн. 663 тыс. дал, а яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю — 44,3% (у студзені-лютым 2010 года — 47,4%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту ў студзені-лютым 2011 года склала 10,8%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 902,8 млрд. рублёў.

Піва за першыя два месяцы гэтага года прададзена 4 млн. 567,1 тыс. дал, што на 25,1% больш, чым за студзень-люты 2010 года. Яго доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 12,1% (у студзені-лютым 2010 года — 10,7%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 313,2 тыс. дал (на 40,6% больш), вінаградных він — 481,1 тыс. дал (на 26,1% больш), пладовых він — 2 млн. 442 тыс. дал (на 8,1% больш). Пладовыя віны занялі 29,2% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені-лютым 2010 года — 29,8%).

Каньяку і брэндзі прададзена 57,1 тыс. дал (на 41,7% больш), пеністых він і шампанскага — 203 тыс. дал (на 25,5% больш), слабаалкагольных напояў — 152,2 тыс. дал (на 22,8% менш).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля13

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць