Выдатнага педагога Наталлю Ільініч выгналі з вясковай школы за яе грамадскую пазіцыю.
Выдатнага педагога Наталлю Ільініч выгналі з вясковай школы за яе грамадскую пазіцыю.
Грамадскасць Мінскай вобласці дабіваецца аднаўлення на працы настаўніцы гісторыі Талькаўскай школы з Пухавіцкага раёна. Наталлі Ільініч, якая мае дачку-студэнтку, два месяцы сядзіць без працы і без заробку. Жыве з грошай, выплачаных ёй як адступное пры звальненні, а таксама з хатняй гаспадаркі.
Ільініч звольнілі за палітыку пасля выбараў.
Бацькі школьнікаў за яе заступаліся, дзеці ездзілі ў райана. Нічога не дабіліся.
Цяпер сябры Ільініч падалі заяўкі на пікеты 15 красавіка на плошчы перад Пухавіцкім райвыканкамам у Мар’інай Горцы. Яны таксама заклікаюць усіх людзей добрай волі падтрымаць звольненую Ільініч і матэрыяльна.
Грошы настаўніцы Наталлі Ільініч можна высылаць паштовым пераводам:222813 Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, вёска Талька, вул. Васільева 18. Ільініч Наталлі Валянцінаўне.
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары