Перад затрыманнем ён піў гарэлку, а да пятай раніцы яго не маглі дапытаць, бо цверазеў.
Галоўны падазраваны па справе аб тэракце ў Мінску з’яўляецца ўраджэнцам Віцебска, паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Паводле яго слоў, гэты чалавек прыехаў на станцыю «Кастрычніцкая», сеўшы на станцыі «Фрунзенская». Каб яго знайсці, міліцыя працавала ў тым ліку з таксістамі ў гэтым раёне. Менавіта каля «Фрунзенскай» ён і яшчэ двое здымалі кватэру. Месца знаходжання падазроных устанавілі, калі «вялі» аднаго з іх з магазіна, дзе той купляў спіртное. Паводле слоў Пякарскага, затрыманне праводзілася па ўсіх правілах, уключаючы выбіванне дзвярэй. Гэта было ў ноч з 12 на 13 красавіка. Прычым, адзначыў першы намеснік міністра, паказанні галоўны падазроны пачаў даваць каля 5 гадзін раніцы, а да гэтага ён цверазеў.
Як заявіў Пякарскі, калі б да раніцы 13 красавіка падазроны ў тэракце не быў знойдзены, праваахоўныя органы звярнуліся б па дапамогу да грамадзян.
Каментары