Эканоміка

Пачаліся перамовы па аб'яднанні МАЗа і КАМАЗа

У Мінску 5 мая адбылася нарада ў межах беларуска-расійскай рабочай групы па вывучэнні пытанняў магчымасці стварэння холдынгу аўтавытворцаў дзвюх краін, паведаміла прэс-служба ААТ «МАЗ».

З беларускага боку групу ўзначалілі гендырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі і першы намеснік міністра прамысловасці Іван Дземідовіч.

Паводле інфармацыі прэс-службы, «бакамі былі разгледжаны і ўзгоднены пытанні для вывучэння», «узгоднены план па ўзаемадзеянні і далейшым абмеркаванні прынцыповых пытанняў». Па ўсіх асноўных пытаннях бакі «знайшлі ўзаемнае разуменне».

Як паведамлялася раней, у лютым дзяржаўная карпарацыя «Растэхналогіі» адправіла кіраўніцтву Беларусі ліст з прапановай аб’яднаць ААТ «КАМАЗ» і ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» у адну кампанію, у выніку чаго КАМАЗ стане ўладальнікам 100% акцый МАЗа, а ўлады Беларусі атрымаюць пакет акцый КАМАЗа. Асноўным акцыянерам КАМАЗа з’яўляюцца «Растэхналогіі» з доляй 49,9%, канцэрну Daimler належаць 11% акцый, «Тройцы Дыялог» — 27,26%, ЕБРР — 4%. МАЗ на 100% належыць дзяржаве.

4 сакавіка Аляксандр Бароўскі заявіў, што Беларусь будзе разглядаць пытанне стварэння холдынгу МАЗа як з групай ГАЗ, так і з КАМАЗам.

Паводле яго слоў, на імя беларускага прэзідэнта паступіла прапанова аб даверным кіраванні МАЗам з боку групы ГАЗ. Апрача таго, паступіла прапанова ад «Растэхналогій» пра абмен акцыямі МАЗа і КАМАЗа. Наконт гэтай прапановы адбылася рабочая сустрэча. Разглядаецца варыянт не продажу, а абмену акцыямі: 48% КАМАЗа на 48% МАЗа. «Мы ні ў якім выпадку не кажам пра продаж кантрольнага пакета», — зазначыў Бароўскі. Паводле яго інфармацыі, ствараецца рабочая група, якая і разгледзіць гэтыя прапановы.

Гендырэктар падкрэсліў, што МАЗ зацікаўлены ў стварэнні холдынгу. «МАЗ сёння адзін не зможа выжыць, нам трэба з кімсьці аб’ядноўвацца», — мяркуе Бароўскі. Ён падкрэсліў: паколькі 100% акцый МАЗа належаць дзяржаве, гэтае пытанне будзе вырашаць вышэйшае кіраўніцтва краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын прызначыў сваю 13‑гадовую дачку на кіраўнічую пасаду ў войску8

«У мяне склалася нейкае рамантычнае ўспрыманне Беларусі». Як грамадзянка Літвы выбрала Мінск і беларускую мову2

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён1

На якіх вуліцах Мінска часцей за ўсё спыняюцца турысты?

Памерла Альжбета Далэнга-Ужосак

У вёсцы, на якую нядаўна зрабілі налёт расійскія падлеткі, затрымалі мужчыну з наркотыкамі5

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць35

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»5

У Брытаніі ўпершыню нарадзілася дзіця пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць