Усяго патроху11

Кожны чацвёрты з памерлых летась быў у працаздольным узросце

Усяго ў 2010 г. памерлі 137 тыс. чалавек. Найвышэйшы каэфіцыент смяротнасці толькі ва Украіне.

У 2010 годзе ў Беларусі памерла 137.132 чалавекі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Аляксей Яркавец на прэс-канферэнцыі ў Мінску 18 мая.

Для параўнання: у 2009 годзе ў Беларусі памерла 135.097 чалавек, у 2005-м — 142 тыс., у 2008-м — 134 тыс. чалавек.

Агульны каэфіцыент смяротнасці (лік смерцяў на тысячу насельніцтва) у 2010 годзе склаў 14,4

(у Расіі гэты паказчык складае 14,3, ва Украіне — 15,2, у Польшчы — 10,1, Італіі — 9,8, Францыі — 8,5, Германіі -10,3, Літве — 12,6, Эстоніі — 12).

Прыкладна 54% ад агульнага ліку памерлі ад хвароб сістэмы кровазвароту (73.900 у 2010 годзе і 73.040 у 2009-м). Далей ідуць новаўтварэнні (13,4%, ці 18.443 чалавекі) і знешнія прычыны (14.281, ці 10,4%). У структуры смяротнасці ад знешніх прычын лідзіруюць самагубствы (2.462 у 2010 годзе супраць 2.743 у 2009-м), выпадковыя атручэнні алкаголем (2.458 у 2010-м супраць 2.495 у 2009 годзе), ДТЗ (1.462 у 2010 годзе супраць 1.588 у 2009-м).

Яркавец падкрэсліў, што смяротнасць у працаздольным узросце цяпер па-ранейшаму

больш чым на траціну вышэйшая, чым у канцы 1980-х гадоў.
Так, у 2010 годзе ў працаздольным узросце памерла больш за 32 тыс. чалавек, гэта значыць кожны чацвёрты з усіх памерлых.
Смяротнасць мужчын у 4,6 разу вышэйшая, чым жанчын, сказаў Яркавец.

Больш за ўсё чалавек памерла ў працаздольным узросце ад хвароб сістэмы кровазвароту (10 тыс., ці 31,9% ад усіх памерлых у 2010 годзе). Начальнік упраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Белстата звярнуў увагу, што адбываецца «амаладжэнне загінулых ад захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы». Другое месца ў структуры смяротнасці асоб працаздольнага ўзросту займаюць знешнія прычыны (31,8%). Так, у 2010 годзе 1.670 мужчын і 242 жанчыны працаздольнага ўзросту пакончылі з сабою, былі забітыя 301 мужчына і 95 жанчын.

Разам з тым Яркавец адзначыў дасягненні Беларусі ў памяншэнні дзіцячай смяротнасці. Паказчык дзіцячай смяротнасці ў 2010 годзе склаў 4 праміле (выпадкі на тысячу нованароджаных), тады як у 2009 годзе — 4,7 праміле. Гэта азначае, што ў краіне ў 2010 годзе прыйшлося чатыры памерлыя дзіцяці на тысячу народжаных жывымі. Яркавец прывёў для параўнання статыстыку еўрапейскіх краін. У Расіі гэты паказчык складае 7,5, ва Украіне — 9,1 у Аўстрыі — 3,7 у Нідэрландах — 3,8, у Германіі і Іспаніі — 3,5, у Швейцарыі — 4,3.

Мацярынская смяротнасць таксама знізілася. У 2010 годзе зафіксаваны адзін выпадак смерці жанчыны ў выніку ўскладненняў родаў і пасляродавага перыяду (у 2005-м — 10, у 2008-м — тры).

Каментары1

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць