Грамадства66

Толькі ў адной гомельскай школе ёсць класы з беларускай мовай навучання

Практычна ва ўсіх школах Гомеля навучанне вядзецца на рускай мове, толькі ў гімназіі № 36 імя Івана Мележа ёсць беларускамоўныя класы, паведаміў 24 мая на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Сяргей Парошын.

«У сельскіх школах Гомельскай вобласці на беларускай мове вучацца прыкладна 80% дзяцей, у гарадской мясцовасці не будзе і 10%», — зазначыў ён.

Паводле слоў Парошына, раней у гімназіі № 36 навучанне было поўнасцю на беларускай мове, але паводле патрабавання бацькоў фарміраваліся рускамоўныя класы.

Начальнік упраўлення мяркуе, што такая сітуацыя з беларускай мовай у школах склалася з-за таго, што ў 1990-х гадах «фактычна было насільнае патрабаванне штучна ствараць беларускамоўныя школы». «Тады не ўлічвалася жаданне ні дзяцей, ні бацькоў. І тая хваля, якая была раней, адштурхнула цікавасць да вывучэння беларускай мовы. Здавалася б, добрыя намеры, а далі зваротны эфект, і надоўга. Зараз сітуацыя з беларускай мовай паступова паляпшаецца», — заявіў Парошын.

Ён выказаў меркаванне, што для паляпшэння сітуацыі не трэба «гвалтаваць дзяцей або бацькоў, трэба працаваць, прыцягваць, захапляць, папулярызаваць беларускую мову». «Прыцягваць мерапрыемствамі рознага ўзроўню, якасцю навучання, развіваць цікавасць да роднай мовы, культуры, гісторыі — гэта дасць станоўчы вынік», — зазначыў начальнік упраўлення.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны1

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s25

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны1

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць