Грамадства11

За апошнія пяць гадоў у Беларусі вырасла смяротнасць дашкольнікаў ад няшчасных выпадкаў

паведаміла галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Алена Нявера 30 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, таксама сталі частымі выпадкі смерці дзяцей першага года жыцця ад знешніх прычын, такіх як няшчасныя выпадкі, атручэнні, траўмы. Летась яны склалі 10% ад усіх выпадкаў смерці дзяцей. У параўнанні з 2009 годам гэты паказчык вырас на 33%. У цэлым няшчасныя выпадкі з’яўляюцца прычынай траціны ўсіх выпадкаў смерці дзяцей да 18 гадоў, 50% выпадкаў смерці падлеткаў 15–17 гадоў.

«Гэта адназначна сацыяльны фактар: недастатковая адказнасць сям’і за здароўе дзіцяці. Гінуць дзеці, якія былі пакінутыя без догляду бацькоў», — пракаментавала паказчыкі Нявера. Паводле яе слоў, неабходна ўзмацніць меры адказнасці сям’і за здароўе дзяцей.

У цэлым паказчыкі смяротнасці немаўлят і смяротнасці дзяцей да пяці гадоў ў Беларусі адпавядаюць узроўню эканамічна развітых краін. Па выніках мінулага года на тысячу дзяцей, народжаных жывымі, сярод дзяцей да года прыпадала чатыры смерці, да 5 гадоў — 5,4. У параўнанні з краінамі былога СССР Беларусь дасягнула значна большых поспехаў, сказала спецыяліст. Для параўнання: у шэрагу краін, якія развіваюцца, на тысячу жыванароджаных сярод дзяцей да 5 гадоў прыпадае 50–65 дзіцячых смярцей, а ў маларазвітых краінах — 78–120.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы33

У Маскоўскай вобласці пасля атакі БПЛА загарэўся Чэхаўскі рэгенератыўны завод1

11 гадзін штотыдзень. Навукоўцы адкрылі яшчэ адзін сакрэт доўгажыхароў5

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення8

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць