Гісторыя11

Атрымана пасведчанне аб смерці Антона Луцкевіча

Гэтымі днямі Маргарыта Пярова, унучатая пляменніца Старшыні Рады Міністраў і міністра замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, атрымала з аддзела запісу актаў грамадзянскага стану па г. Аткарску і Аткарскім раёне Саратаўскай вобласці пасведчанне аб смерці свайго знакамітага родзіча.

У свой час у часопісе ARCHE былі надрукаваныя дакументы аб смерці Антона Луцкевіча на перасыльным пункце ў г. Аткарск, а ў кнізе яго твораў «Барацьба за вызваленне» (2009) — фотакопіі рапарту начальніка санітарнай часткі начальніку Аткарскага перасыльнага пункта аб смерці А. Луцкевіча і акту аб яго пахаванні. Аднак у некаторых даведніках да гэтага часу пішуць, што А. Луцкевіч памёр «каля 1946 г.».

З дакумента, атрыманага Маргарытай Пяровай, вынікае, што запіс акту аб смерці Антона Луцкевіча за нумарам 390 зроблены яшчэ 30 лістапада 1943 года. Гэты дакумент яшчэ раз сведчыць, што сынам Антона Луцкевіча (абодва ўжо не жывуць) у адпаведнасці з тагачаснымі інструкцыямі было выдадзенае фальшывае пасведчанне аб смерці іх бацькі.

Трэба спадзявацца, што цяпер у даведачнай літаратуры і ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў прыватнасці будуць паведамляць праўдзівую дату смерці аўтара акту 25 Сакавіка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць