Меркаванні1010

Гульня з лічбамі, мовай і беларусамі

Дзяржаўная эканамічная і фінансавая статыстыка запэўнівае нас у тым, што з кожным днём у Беларусі ўсё лепей і весялей жыць.
Заробкі ў беларускіх рублях толькі і растуць. Але калі пералічыць іх у хоць якую трывалую валюту, то выяўляецца, што яны катастрафічна змяншаюцца. Але з такога боку статыстыка інфармацыі не падае. Такая вось гульня з лічбамі. І гэтая гульня распаўсюджваецца не толькі на эканамічны, але і на культурны асяродак.

У межах сваёй кампаніі «Справаводства па-беларуску!», сярод іншых установаў і арганізацый зварот аб пераводзе справаводства на беларускую мову быў накіраваны і ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

У грунтоўным адказе, што прыйшоў з Віцебскага аблвыканкама, акрамя інфармацыі аб тым, як добра беларускай мове ў Беларусі, была словамі начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы М. П. Кузьміча выкладзеная інфармацыя аб тым, што «з 619 агульнаадукацыйных установаў Віцебшчыны ў 352 навучанне вядзецца на беларускай мове».

Атрымліваюцца даволі прывабная для дзяржавы, дзе дзве дзяржаўныя мовы, лічбы: на беларускай мове выкладанне вядзецца ў 57% агульнанавучальных установаў і ў 43% — на рускай. Так бы мовіць, поўная роўнасць моваў.

Руская мова нават, можна так сказаць, дыскрымінуецца, бо беларускамоўных школ на 14% больш, чым рускамоўных. Дык што змагару за беларускую мову ў Беларусі яшчэ патрэбна?

Але як выглядае сітуацыя насамрэч? Звярнуўшыся ва ўпраўленне ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама яшчэ раз, у дадзеным выпадку з пытаннем аб тым, колькі навучэнцаў навучаецца на беларускай і рускай мовах адпаведна, былі атрыманыя зусім супрацьлеглыя вынікі.

Так, начальнік упраўлення ідэалагічнай працы А. І. Кліцуноў (не прайшло і 7 месяцаў паміж дзвюма зваротамі, а ўжо новы начальнік — было б добра, каб гэтае правіла пачало працаваць і для найвышэйшага кіраўніцтва Беларусі) паведаміў, што на беларускай мове навучаецца 19 022 чалавекі, а на рускай — 99 988 чалавек. Атрымліваецца, што толькі 16% ад усіх школьнікаў навучаецца на беларускай мове і 84% — на рускай.

Такім чынам, беларускамоўных школ на Віцебшчыне 57% але навучаецца ў іх толькі 16% школьнікаў, а школ з рускай мовай навучання 43%, але навучаецца ў іх 84% школьнікаў ад ліку ўсіх навучэнцаў Віцебскай вобласці.

Такая вось займальная статыстыка атрымліваецца. Гульня з мовай, эканомікай і ўсімі намі працягваецца, і толькі ад нас залежыць, калі яна скончыцца.

Каментары10

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць