Грамадства22

У «Беларусбанк» па сацыяльна значную валюту звярнуліся 815 чалавек

Па стане на 1 чэрвеня ва ўстановы «Беларусбанка» (філіялы, цэнтры банкаўскіх паслуг, цэнтральны апарат) з просьбай набыць замежную валюту на сацыяльна значныя мэты звярнуліся 815 чалавек. Агульны аб’ём накіраванай на продаж валюты склаў 345 тысяч долараў ЗША, 210 тысяч еўра і 10,15 млн. расійскіх рублёў.

Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанка», асноўная маса зваротаў прадугледжвае

неабходнасць набыцця валюты для аплаты навучання і пражывання студэнтаў у сумежных дзяржавах, найперш Расіі.

Парадак продажу наяўнай валюты фізічным асобам для ажыццяўлення імі сацыяльна значных расходаў за межамі Беларусі, зацверджаны праўленнем ААТ «ААБ Беларусбанк», прадугледжвае продаж валюты для лячэння, аплаты за навучанне і пражыванне студэнтаў, выезд у сувязі з цяжкай хваробай ці смерцю сваякоў.

Таксама ажыццяўляецца продаж валюты на іншыя, сацыяльна значныя мэты ў сувязі з павялічанай колькасцю зваротаў спартыўных клубаў, творчых калектываў, якія выязджаюць для прадстаўлення рэспублікі за мяжу, а таксама па праграмах аздараўлення дзяцей, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС.

Заяўнік з мэтай набыцця валюты на сацыяльныя мэты звяртаецца ва ўстанову «Беларусбанка» па месцы жыхарства (па месцы наяўнасці ўкладных/бягучых рахункаў). Да заявы павінны быць прадстаўленыя дакументы, якія пацвярджаюць мэту і неабходную суму валюты. Пакет дакументаў у кожным асобным выпадку разглядаецца індывідуальна, напрыклад, для аплаты навучання патрабуюцца копіі дагавора на навучанне, дакумента, які сведчыць статус студэнта, выклік на сесію, рахунак-фактура на аплату, праязныя білеты і г.д.). Кантроль абгрунтаванасці куплі ажыццяўляюць установы банка.

Фінансавы камітэт банка дадаткова разглядае абгрунтаванасць падачы заяў і ў выпадку станоўчага рашэння дазвол на ажыццяўленне продажу даводзіцца да ўстановы банка, якая прыняла заяву і інфармуе заяўніка пра магчымасць набыцця валюты. Заяўнік інфармуецца як пра станоўчае, так і пра адмоўнае рашэнне камітэта.

У экстранных выпадках, напрыклад, у выпадку смерці блізкага сваяка, які пражываў за мяжой, рашэнне аб продажу замежнай валюты можа быць прынята кіраўніком установы банка самастойна з наступным ухваленнем продажу.

Продаж валюты ўстановамі банка ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку з залічэннем на бягучы, укладны рахунак ці карт-рахунак кліента з пераважным наступным міжнародным пераводам замежнай валюты на задэклараваную мэту (г.зн. на рахункі ўстаноў медыцынскай і адукацыйнай сферы).

Продаж валюты ажыццяўляецца па курсах, устаноўленых ва ўстановах банка на дзень ажыццяўлення аперацыі, на 9 чэрвеня курс складае 5.055 рублёў за долар ЗША.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць