Кампанія атрымала ліцэнзію на страхавую дзейнасць ад Міністэрства фінансаў у сярэдзіне лютага.
«СБС-поліс» будзе аказваць паслугі па добраахвотных відах страхавання, за выключэннем страхавання жыцця. Размешчана яна ў Мінску на праспекце Незалежнасці.
Цяпер кампанія актыўна набірае персанал.
З 2 снежня мінулага года Сбер Банк трапіў у 19‑ы пакет санкцый ЕС. А ў маі запусціў свае плацежныя стыкеры. На пачатку 2022 года банк трапіў пад блакіруючыя санкцыі ЗША.

Каментары