У шэрагу раёнаў Беларусі засухай пашкоджаныя збожжавыя каласавыя культуры, рапс і лён
На большай частцы Гомельскай вобласці, у паўднёвай частцы і на ўсходзе Мінскай, месцамі ў Брэсцкай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях Беларусі адзначаецца пашкоджанне засухай збожжавых каласавых культур, рапсу і лёну.Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічнага маніторынгу Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Віктар Мельнік 15 чэрвеня на
Паводле яго слоў, гэта выклікана доўгай адсутнасцю ападкаў і высокімі тэмпературамі паветра ў маі — пачатку чэрвеня. Пасевы пажаўцелі, адзначаецца засыханне лісця, на асобных участках — сцябла. У Гомельскай вобласці пачалося засыханне траў, адзначана змарненне кукурузы.
Як паведаміў Мельнік, некаторыя гаспадаркі ўжо пачалі перасяваць яравыя культуры. Сітуацыя для сельскай гаспадаркі асабліва неспрыяльная ў шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, падкрэсліў ён.
Як адзначыў Мельнік, першая дэкада чэрвеня ў Беларусі стала рэкорднай па высокіх тэмпературах і нізкай колькасці ападкаў. Але хоць сёлетнія засушлівыя з’явы і неспрыяльныя для вырошчвання сельскагаспадарчых культур, сітуацыя «не з’яўляецца пагражальнай». «Бывалі гады, калі сітуацыя была горшая», — сказаў ён. Як адзначыў сіноптык, за апошнія
Мельнік падкрэсліў, што Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр праводзіць маніторынг сітуацыі, інфармацыя аб стане сельскагаспадарчых культур своечасова даводзіцца да органаў дзяржаўнага кіравання і сельскагаспадарчых арганізацый.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары